Інтэрнэт і СМІ

Дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка кампаніі Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання»

«Свабодзе» стала вядома, што дырэктарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай і былому кіраўніку кампаніі Дзьмітрыю Наважылаву выставілі новыя абвінавачаньні — у «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня». Абое ў менскім СІЗА з 18 жніўня.

За «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» пагражае пазбаўленьне волі да 7 гадоў.

18 жніўня Леўшыну і Наважылава затрымалі нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). Пазьней Сьледчы камітэт заявіў, што іх абвінавачваюць ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў» (артыкул 243 КК).

«Свабодзе» стала вядома, што таксама ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» абвінавацілі мэдыямэнэджэра Андрэя Аляксандрава. Ён у турме з 27 студзеня 2021 году. Аляксандрава абвінавачваюць у:

  • арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 342)
  • ухіленьні ад сплаты падаткаў (артыкул 243)
  • здрадзе Радзіме (артыкул 356).

Цяпер яшчэ дадаўся артыкул 361—1 КК.

БелаПАН — найстарэйшае ў Беларусі незалежнае інфармацыйнае агенцтва. Яно працавала з 1991 году.

15 лістапада 2021 году з сайта МУС стала вядома, што 1 лістапада КДБ прызнаў БелаПАН «экстрэмісцкім фармаваньнем». Спэцслужба патлумачыла, што «група грамадзян зь ліку супрацоўнікаў БелаПАН ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць». Лягатып у выглядзе надпіса «БелаПАН» і вершніка зь мячом на кані КДБ таксама прызнаны экстрэмісцкім.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць