Усяго патроху

Зямля — у бяспецы. Найбліжэйшыя сто гадоў сутыкнення з астэроідам не будзе

Зямляне могуць уздыхнуць з палёгкай — прынамсі найбліжэйшыя сто гадоў планеце не пагражае сутыкненне з астэроідам Апофіс. Пра гэта заявілі ў амерыканскім касмічным агенцтве NASA, піша Бі-бі-сі.

NASA

Гэта касмічнае цела, памерамі з два футбольныя палі, адкрылі ў 2004 годзе. У NASA яго лічылі адным з самых небяспечных астэроідаў для Зямлі.

Сутыкненне з ім пагражала планеце катастрофай. Найбольш магчымыя даты сутыкнення навукоўцы прагназавалі на 2029 і 2036 гады, а таксама ў 2068 годзе.

Але сёння навукоўцы, атрымаўшы новыя звесткі аб астэроідзе, гэтыя пагрозы выключылі.

«Нашы разлікі не паказваюць ніякай рызыкі прынамсі на працягу наступных 100 гадоў», — сказаў Давідзе Фарночыа, навуковец, які вывучае калязямныя аб'екты для NASA.

Названы ў гонар старажытнаегіпецкага бога хаосу і цемры, Апофіс, паводле ацэнак, мае 340 метраў у шырыню.

Нядаўна астэроід праходзіў адносна недалёка ад Зямлі. 5 сакавіка ён прайшоў за 17 млн км ад планеты. Падчас праходжання астраномы змаглі ўдакладніць арбіту астэроіда, што дазволіла ім з упэўненасцю выключыць любую рызыку ўдару ў 2068 годзе і яшчэ доўгі час пасля гэтага.

У наступны раз Апофіс падыдзе адносна блізка да зямлі 13 красавіка 2029 года. Ён будзе ў 32 000 км ад планеты. Гэта прыкладна адна дзясятая адлегласць паміж Зямлёй і Месяцам.

Падчас гэтага набліжэння Апофіс будзе бачны ва ўсходнім паўшар'і, у Азіі, Афрыцы і частцы Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай4

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць