Улада

Паплечнік Васкрасенскага Мікалай Серыкаў расказаў пра сябе: Летась звольніўся з КДБ, быў у штабе Цапкалы, а цяпер паверыў Юру

Мікалай Серыкаў — у мінулым сябра ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы. На сёння ён стаў адным галоўных персанажаў «круглага стала», які ладзіць Юрый Васкрасенскі. Пры гэтым пра Серыкава амаль нічога не вядома.

«Наша Ніва» паспрабавала ліквідаваць гэты прабел і задала яму некалькі пытанняў.

«Наша Ніва»: Мікалай, раскажыце троху пра сябе.

Мікалай Серыкаў: Я былы ваеннаслужачы.

«НН»: Менавіта вайсковец? Бо існуюць версіі, што вы і ў разведцы працавалі, і ў КДБ. Дзе тут праўда?

МС: Я чытаў. Я вучыўся ў Вайсковай акадэміі ў Мінску на факультэце сувязі аўтаматызаваных сістэм кіравання. Пасля выпуску служыў афіцэрам у супрацьпаветранай абароне ў Гродне. Па сканчэнні першага кантракта перавёўся ў органы дзяржбяспекі ва ўпраўленне вайсковай контрразведкі. Адслужыў там першы кантракт, па сканчэнні якога звольніўся ў 2019 годзе.

«НН»: Колькі гадоў вы сумарна аддалі органам?

МС: Пяць гадоў у войску і два гады ў контраразведцы. Ад мая 2020 года актыўна ўключыўся ў выбарчую кампанію, быў членам ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы, адным з каардынатараў штаба па Ленінскім раёне Мінска.

«НН»: Мне казалі, што вас не было ў спісах сяброў ініцыятыўнай групы.

МС: Мы былі звязаныя з каардынатарамі штаба. Святаслаў Барбук (у мінулым адзін з кіраўнікоў мінскага БРСМ — «НН»), які каардынаваў увесь горад, і кіраўнік усяго штаба Андрэй Ланкін. З Ланкіным добра пазнаёміліся падчас працы, калі збіралі подпісы. Калі ЦВК не зарэгістраваў Цапкалу, то штаб спыніў сваё існаванне. Потым адбылося гэтае аб’яднанне (з Бабарыкам і Ціханоўскай — «НН»). Мы перажывалі за лёс, за тое, як будуць падзеі развівацца, былі на сувязі з Ланкіным, пастаянна стасаваліся.

«НН»: У аб’яднаным штабе вас не было?

МС: Не. Была развітальная нарада са штабам Цапкалы — і ўсё. Некаторыя, канечне, перайшлі. Мы ж пастаянна былі на сувязі, стэлефаноўваліся, каго затрымалі, каго — не. Ланкін быў знаёмы з Васкрасенскім. Я таксама сустракаўся з Юрыем на Камароўцы, там жа ўсе збіралі подпісы, стасаваліся. Калі Юрыя затрымалі, то мы сачылі за гэтым. Неяк мы пагаварылі з Ланкіным і, груба кажучы, паверылі Юру. Чаму б не паспрабаваць?

«НН»: Чаму вы сышлі з сілавых структур?

МС: Мабыць, не маё. Я не такое ўяўляў і чакаў. Паўсюль толькі па адным кантракце.

«НН»: Чаму падтрымалі Цапкалу?

МС: Калі даведаўся, што Валерый Вільямавіч вылучаецца, то пачытаў яго біяграфію, праграму, і падумаў, што дастойны кандыдат. Ён і эканамічна граматны, і мае вялікі досвед, і ў палітыцы папрацаваў, і руліў такой махінай, як ПВТ, і міжнародны ўзровень. Гатовы кандыдат быў.

«НН»: Вы яго ўспрымалі як апазіцыйнага кандыдата?

МС: Канечне. Усе сябры ініцыятыўнай групы толькі так успрымалі. Калі гаварылі, што спойлер, мы не верылі, мы пайшлі за дасведчаным, разумным чалавекам.

«НН»: У вас засталося шмат знаёмых у органах? Якія там настроі?

МС: Так, шмат. Я скажу так, адносіны ва ўсіх розныя. У любым разе, яны настроеныя так, што свае функцыянальныя абавязкі і задачы будуць выконваць.

«НН»: Чаго чакаеце ад круглага стала Васкрасенскага?

МС: Хочам, каб паболей людзей і бакоў былі ўцягнутыя ў гэты працэс. Мы нічога не купляем і не прадаём, мы — аўкцыённы дом. Мы даем пляцоўку і ўгаворваем людзей выказацца. Хочам дабіцца амністыі для палітычных. Калі гэтага даб’ёмся, будзе добра. Выбарчы працэс ускрыў шмат праблем, трэба мяняць выбарчую сістэму. Мне падабаецца, што мы дыскутуем вакол Канстытуцыі, якую ўжо трэба мяняць. Мы як нацыя сталі больш дарослыя, і трэба дакладна прапісаць усё, каб у Канстытуцыі не былі дваякіх момантаў.

«НН»: Вас не затрымлівалі пасля выбараў?

МС: Не.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года2

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу14

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць