Выбары-2020

У ліку назіральнікаў, затрыманых на ўчастках, — супрацоўнік «Нашай Нівы» Аляксандр Пашкевіч

У ліку назіральнікаў, затрыманых на ўчастках, — кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік «Нашай Нівы», найінтэлігентнейшы чалавек Аляксандр Пашкевіч.

Ён як журналіст прысутнічаў на ўчастку для галасавання №103 у школе № 99 Мінска на вуліцы Берута, 13.

Апошняе паведамленне ад Алеся Пашкевіча прыйшло ў нядзелю а 20.17: «Яўна хочуць прыбраць». Больш на сувязь ён не выходзіў, на тэлефанаванні не адказваў.

Родныя і мы не маглі яго знайсці да вечара панядзелка, калі нам далі адказ, што ён знаходзіцца ў ЦІПе. Заўтра яго маюць судзіць за «хуліганства», паведамілі нам у МУС. Нібыта ён «чапляўся да людзей».

Кожнаму, хто ведае Алеся, выдатнага беларускага гісторыка сучаснасці, ясна, што гэта нахабная мана.

Толькі аднаму з карэспандэнтаў НН дазволілі прысутнічаць на падліку галасоў, усе астатнія былі выдаленыя з участкаў. Што характэрна, на тых самых участках былі не дапушчаныя да назірання за падлікам галасоў і незалежныя назіральнікі.

На адзіным участку, дзе карэспандэнт Нашай Нівы прысутнічаў на падліку, а камісія дзейнічала празрыста — гэта ўчастак нумар 26 у Копішчы пад Мінскам — Ціханоўская набрала 2341, Лукашэнка — 132 галасы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць