Здарэнні2626

Давыдзька: Давайце ўсю інфармацыю — імя і прозвішча хворага, дзе чалавек мог заразіцца. Якія тут сакрэты?!

Кіраўнік «Белай Русі», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька ў эфіры «Радыё Мінск» падзяліўся меркаваннем пра каранавірус, эканамічны крызіс і змены ў закон аб СМІ.

Пра патрабаванне Лукашэнкі «разабрацца з фэйкамі аб смерці ад каранавіруса»

«З журналісцкага асяроддзя і ўвогуле з грамадства сыходзяць паняцці інтэлігентнасці і адказнасці за выказванні. А трэба, як кажуць у пэўных колах, «за базар адказваць», прычым часта адказваць вельмі сур’ёзна. Слова можа раніць мацней, чым куля. Асабліва калі падхопліваюць хлусню, можа адбыцца эфект выбухоўкі.

Калі мы гаворым пра інфармацыйную вайну, інфармацыйную атаку на нас, пра выкарыстанне інфармацыі для дэстабілізацыі абстаноўкі, то да гэтага трэба ставіцца вельмі сур’ёзна. Тут трэба заканадаўча, як у Германіі. Раней здзіўляліся: чаму ў Германіі так чыста? Не таму, што немцы культурнейшыя за беларусаў, там проста штрафы шалёныя».

Пра тэлеграм-каналы і блогераў

«Наша камісія будзе ў аўторак абмяркоўваць так званыя «выклікі часу». Раней, каб апублікаваць штосьці ў СМІ, трэба было стаць членам Саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў. І тое — рэдакцыйная рада рэдагавала цябе! А цяпер любы недапечаны можа ў адну секунду выкінуць у інтэрнэце інфармацыю. І чым яна будзе жахлівейшая, тым шырэй разыдзецца… А ён будзе ціха радавацца. Тут трэба спыняць.

Мы будзем ініцыяваць змены ў закон аб СМІ, падганяць да больш перадавога заканадаўства ў гэтай сферы. Арыенціры — заканадаўства Расіі, нямецкае і яшчэ шэраг іншых.

Умоўна кажучы, [калі] ты ў сацсетках маеш 500 падпісчыкаў — ты аб’яўляешся СМІ. Ты мусіш быць адказным за словы, нават калі ў вас таварыства калекцыянераў матылькоў.

Так, мы спазняемся з гэтым. Нашыя так званыя лібералы чамусьці маюць вагу, і тыя, хто мае ўладу, іх чамусьці трошкі пабойваюцца. Маўляў, Захад пачне казаць: што вы ціснеце, у вас рэжым! І каб не хваляваць гэтую пятую калону, мы часам асцярожнічаем, а трэба жорстка прымаць меры па выратаванні і маральнага, і фізічнага здароўя ў краіне».

Пра Захад і менталітэт

«Славянскі менталітэт — узаемадапамога. [Славяне] усім светам накідваюцца на бяду. Нас бяда аб’ядноўвае больш, чым радасць.

А разбэшчаны і разняволены заходні свет жыве індывідуумамі. «Я індывідуум, на мае правы ніхто не можа пасягаць, што хачу, тое і раблю!» А пра ўзаемадапамогу там цяжка казаць. Можа, не паўсюль так, але настрой там такі: мая хата з краю! А ў нас наадварот! У нас спагада да пакрыўджанага, спагада нават да зняволеных, якія здзейснілі злачынствы!»

Пра каранавірус і інфармаванне людзей

«Нібыта гэта было неабходна зямлі. Не ведаю, чыя задумка, але яна зразумелая: абнуліць сітуацыю. Людзі вяртаюцца на радзіму, у сем'і, людзі глядзяць адно аднаму ў вочы… Мы сведкі грандыёзнай сусветнай падзеі, потым пра гэта будуць здымаць фільмы. Гэта праверка пачуццяў, мы нібы на падлодцы, якая сыходзіць у плаванне. Гэта шанец пераглядзець каштоўнасці.

Мы не зачынілі межы, таму што ўсе дзверы і так зачыненыя з таго боку. Сэнс быў марнаваць нам на гэта нейкія сродкі?

У інфармацыйным полі вельмі не хапае канкрэтнай інфармацыі: хто захварэў, прозвішча і імя, дзе чалавек мог заразіцца, пры якіх абставінах. Медыкі супраць, але ў выніку паўзуць чуткі, з’яўляюцца фэйкі. Калі мы ў сітуацыі ўсенароднай трывогі, то давайце ўсю інфармацыю, якія тут сакрэты?! Можаце закрыць імя і прозвішча, але расказвайце на сайце, як праходзіць захворванне, з якога рэгіёну людзі. Тады будзе канкрэтна, хто ў цяжкім стане. Хай людзі бачаць і на прыкладах вучацца!

Не трэба панікаваць, але трэба быць засяроджаным!

Каранавірус мы перажывём, але за ім будзе больш страшнае выпрабаванне — эканамічны крызіс. Вельмі глыбокі. Маленькія фірмы збанкрутуюць, невялікія краіны будуць у цяжкім стане, іх суверэнітэт будзе ў небяспецы. І [важная] тут усенародная салідарнасць на ўзроўні гарадоў і раёнаў.

І калі ўсім людзям сказаць: «Беларусы! Каранавірус перажывём! Ідуць выпрабаванні эканамічнага характару, у якіх не вінаватая ўлада! А вы ж любіце кагосьці вінаваціць, звычайна ж хто вінаваты? Прэзідэнт! Урад! Але тут прэзідэнт і ўрад намагаюцца прыдумаць меры па выратаванні эканомікі і нашай незалежнасці!»

Але я нешта не бачу, каб вакол гэтага кансалідавалася грамадзянская супольнасць, каб народ рыхтавалі да эканамічыных праблем! Есці ў нас будзе што, бо мы можам карміць яшчэ 10 краін такіх, як мы, калі не больш. Але маральна — паніка, спробы скупаць прадукты — вось тут важна кансалідаваць грамадства. А «пісуны» ў СМІ ж будуць падліваць смалы ў агонь, бо ёсць цэлая катэгорыя грамадзян, якім чым горш, тым лепш. І яны будуць карыстацца гэтым!»

Пра беларусаў, якія засталіся за мяжой

«Людзі паехалі, таму што ім было шкада грошай, выдаткаваных на пуцёўку. Чалавек верыць, што ўсё гэта будзе не з ім, а з кімсьці іншым. Але дзяржава павінна клапаціцца пра кожнага свайго грамадзяніна. Вядома, іх забяруць, вернуць дадому. Але наш чалавек, на жаль, вучыцца толькі на ўласных памылках».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны32

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

Сын спявачкі Галіны Шышковай і былой зоркі тэлебачання Ягора Хрусталёва пайшоў працаваць на БТ6

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс99

Расійскі гросмайстар Уладзімір Крамнік атрымаў год дыскваліфікацыі — з-за абвінавачванняў у чыцінгу памерлага гросмайстара Нарадзіцкага

Беларуска расказала, як яе маці не пусцілі ў Мінску на аўтобус у Варшаву1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны32

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць