Улада5050

Расійскі палітык Бабурын правёў у Гродне другі сход свайго руху за аб'яднанне Беларусі і Расіі

У Беларусі адбыўся чарговы сход незарэгістраванага аб'яднання «Грамадзянская ініцыятыва «Саюз». Пра гэта паведаміў шэраг чарнасоценскіх рэсурсаў.

Рухам кіруе расійскі палітык Сяргей Бабурын, які ў 2014-м «за асабісты ўнёсак» атрымаў ад Уладзіміра Пуціна медаль у гонар далучэння Крыма да Расіі. 

Сяргей Бабурын.

Цяпер ён пачаў праяўляць інтарэс і да Беларусі, заснаваўшы рух, які ставіць галоўнай мэтай аб'яднанне Беларусі і Расіі. У яго ўвайшлі прарасійскія дзеячы, падтрымалі ўсё гэта і асобныя святары Беларускага экзархату РПЦ. 

Чытайце: Арганізатар «Рускіх маршаў» стварыў у Беларусі палітычны рух: яго падтрымалі праваслаўная царква і «Румол»

Другі сход арганізацыі адбыўся ў Гродне. 

«Нашы імкненні зразумелыя і шчырыя. Мы хочам судзейнічаць далейшаму ўмацаванню Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Захад прадпрымае тытанічныя намаганні па расколу ўсходніх славян, нацкоўванне іх адзін на аднаго. Захаду выгадна паслабленне славянства і разбурэнне праваслаўных асноў нашай агульнай прасторы», — цытуюць Бабурына ягоныя сайты. 

«Наш рух мае намер зрабіць унёсак у спыненне задумаў Захаду. Мы заклікаем людзей стаць адзіным фронтам супраць разбуральных планаў ЗША і іх еўрапейскіх саюзнікаў», — сказаў ён. 

Больш дэталяў не паведамляецца, спіс удзельнікаў «Саюз» таксама не афішуе. Але вядома, што, апроч Бабурына, прысутнічалі і іншыя грамадзяне Расіі. Напрыклад, праваслаўны актывіст Кірыл Фралоў, вядомы заклікамі пісаць у спецслужбы на тых, хто негатыўна адгукаецца пра праваслаўных епіскапаў або Уладзіміра Пуціна. 

Адметна, што гэтым разам сход «Саюза» наўпрост вырашыў заявіць пра сваё існаванне ўладам, адправіўшы Аляксандр Лукашэнку ліст з прапановай зрабіць 17 верасня дзяржаўным святам у Беларусі. Нагода — аб'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе.

Бабурын (справа) з айцом Уладзімірам, настаяцелем храма святога Міхаіла, які будуецца ў Віцебску

Цікава таксама, што Бабурына запрасілі на гутарку ў студыю «Спутніка», — пракрамлёўскага агенцтва, якое мае прадстаўніцтва ў Беларусі.

Вядучы — адзін з кіраўнікоў «Песняроў» Вячаслаў Шарапаў — распытваў Бабурына пра ягоны «Саюз». 

«Чаму Саюзная дзяржава ніяк не запрацуе?» — цікавіўся Шарапаў. 

«З’явілася нацыянальная буржуазія ў Беларусі і Расіі, яны не могуць састыкаваць свае інтарэсы і баяцца згубіць ад таго, што ўзнікне рэальная саюзная дзяржава…», — тлумачыў Бабурын. 

Але вядучы натхнёна перабіваў яго словы: «Такое вось паўнавартаснае ўтварэнне са сцягам, з гімнам, з вобразам будучыні….». 

«Дзе будзе адзіная мытня, адзіная пагранічная служба, падатковая сістэма…», — развіваў фантазіі Бабурын. 

У гэтай жа гутарцы ён заявіў, што пакуль што не збіраецца рэгістраваць свой рух афіцыйна. 

Варта нагадаць, што за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» у свой час пацярпелі многія дэмакратычныя рухі.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона7

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце24

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона7

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць