Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

Адлуп Крамлю ў сацыялягічнай абгортцы

Лічба, пададзеная ўрадавай агенцыяй, у сэнсе дэманстрацыі незалежніцкіх настрояў выглядае нават болей "крутой", чым зьвесткі НІСЭПД. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Невялічкая нататка БЕЛТА праліла на сочынскія перамовы, бадай, болей сьвятла, чым мэдыйныя падрабязнасьці пра тое, які напой — зялёную гарбату ці какаву — ужывалі Лукашэнка з Мядзьведзевым у Чырвонай Паляне :) Гаворка ідзе пра паведамленьне пад загалоўкам "Бальшыня беларусаў не прымае ўваходжаньне рэспублікі ў склад Расейскай Фэдэрацыі — сацапытаньне".

Найперш кідаецца ў вочы прапагандысцкі аксюмаран: з аднаго боку, рэха савецкага адміністрацыйнага падзелу — рэліктавы тэрмін "рэспубліка" ў дачыненьні да сувэрэннай дзяржавы; зь іншага — незалежніцкі патас у стылістыцы апазыцыйнага мітынгу.

Але галоўнае — сэнсавы акцэнт і час публікацыі.

Па-першае, дасьледаваньне было, хутчэй за ўсё, шматплянавым, і тут выхаплена акурат тая праблема, што зараз смыліць кіроўнай вярхоўцы ("у каго што баліць…").

Па-другое, апытаньне ладзілася Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі Лукашэнкі яшчэ ў лістападзе — сьнежні летась, то бок два месяцы таму. НІСЭПД даўно надрукаваў вынікі свайго сьнежаньскага зандажу грамадзскае думкі. Дарэчы, паводле яго, за стварэньне адзінай дзяржавы з Расеяй — 13,1%. На гэтым тле лічба, пададзеная ўрадавай агенцыяй, выглядае нават болей "крутой" у сэнсе дэманстрацыі незалежніцкіх настрояў: толькі 3,4% апытаных выказаліся за ўваходжаньне ў склад РФ.

Ужо былі прэцэдэнты, калі афіцыйныя структуры рабілі набыткам шырокай публікі падобныя лічбы незалежніцкага кшталту. Адбывалася гэта менавіта ў тыя моманты, калі Масква абвастрала пытаньне пра "мух і катлеты".

І гэтым разам (тут цалкам мае рацыю палітоляг Віталь Сіліцкі) у сацыялягічнай абгортцы Менск дае адлуп Крамлю. Калі без залішняй дыпляматыі, то сэнс мэсыджу такі: накінеце аб'яднаўчы рэфэрэндум — атрымаеце дулю з макам.

Што-што, а рэфэрэндумы наша вэртыкаль ладзіць умее!

Каментары10

Цяпер чытаюць

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго4

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы дапамогу выплачваюць амаль на 25 тысяч беларускіх дзяцей — за год іх стала крыху больш3

«Ніхто не зразумеў, куды ехаць». Першая аварыя на алмазнай развязцы ў Мінску выклікала спрэчкі сярод кіроўцаў3

За Нептунам можа быць яшчэ адна планета памерам з Зямлю, пра якую раней не падазравалі1

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня ламы

Флагшток: Па справе «Беларускага Гаюна» ў адной Гомельскай вобласці затрымалі больш за 250 чалавек18

Мінчук абурыўся вялізнай колькасцю людзей у фітнэс-клубе і падаў у суд1

Трамп ударыў па даходах Расіі праз Індыю13

Ці перагорнем старонку 2020-га? Бугай мае на ўвазе адно, а Лукашэнка — зусім іншае18

Хлопец вярнуўся з Польшчы ў Гродна праз камісію па вяртанні — крыміналку пакуль не спынілі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго4

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць