Аўто33

«Ніхто не зразумеў, куды ехаць». Першая аварыя на алмазнай развязцы ў Мінску выклікала спрэчкі сярод кіроўцаў

Адзін з аўтамабілістаў 26 жніўня выклаў у тыктоку відэа з «першай аварыяй» на абноўленай алмазнай развязцы на скрыжаванні МКАД з Ігуменскім трактам і вуліцай Бабушкіна. Нягледзячы на шырокую рэкламу, якую новай схеме руху на перакрыжаванні дала Дзяржаўтаінспекцыя, ДТЗ на гэтым участку, які і раней лічыўся праблемным і загружаным, пазбегнуць не ўдалося, піша «Тэлеграф».

Мяркуючы па кадрах, знятых сведкам адной з першых аварый на алмазнай развязцы, сутыкнуліся дзве фуры — адна ўрэзалася ў прычэп другой. Падрабязнасці аварыі не паведамляюцца — у зводках ДАІ інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.

На думку аўтара роліка, на развязцы проста «ніхто не зразумеў, куды ехаць».

@mnogogrannik_lucas #рекомендации #развязка#минск #беларусь ♬ оригинальный звук - Mnogogrannik_LucasPro

У каментарах разгарэлася дыскусія як наконт гэтай канкрэтнай аварыі, так і наконт самой схемы руху, дзе ў гадзіны пік заўсёды назіраліся сур’ёзныя заторы пры ўездзе з МКАД.

Некаторым кіроўцам новая схема падалася празмерна складанай менавіта для велікагрузных аўтамабіляў — не з-за складанасці палос, калі трэба нібыта выязджаць на сустрэчную паласу, а з-за занадта вузкіх палос і рэзкіх паваротаў, у якія фуры могуць проста не ўпісацца.

«Там рабілі, каб спрашчаць з’езд і ўезд на МКАД, але ніхто не падумаў пра радыус павароту для велікагрузаў, а менавіта яны там у большасці», — адзначыў адзін з каментатараў.

«Там вельмі вузкія палосы, а калі ўлічваць, што там шмат фур, гэтых аварый будзе маса», — меркаваў іншы.

«Там аўтобусы і фуры не ўпісваюцца ў габарыты разметкі», — падтрымаў трэці.

Аднак іншыя ўдзельнікі дыскусіі лічаць, што справа не ў схеме, а ў банальнай няўважлівасці.

«Кіроўцы самі павінны адэкватна ацэньваць абстаноўку. Дафіст гэтага не зрабіў — вось і расплаціўся», — заявіў адзін з гледачоў.

«Трэба трымаць дыстанцыю — і ніякіх аварый не будзе», — дадаў другі.

Дарэчы, напярэдадні намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч, каментуючы запуск алмазнай развязкі, асабліва падкрэсліў, што новая схема «выключае канфлікт транспарту пры левым павароце», што, на думку ДАІ, «паляпшае бяспеку дарожнага руху».

Каментары3

  • %
    27.08.2025
    Я калі пабачыў тую схему-мапу, то зразумеў, што вялікі "разумнік" вырашыў трошкі пашуткаваць над кіроўцамі. Вось атрымліваецца - доўга чакаць не прыйшлося
  • Tut
    27.08.2025
    Здаецца, што прычына дтз тут у тым, што фура не ўпісалася ў габарыт паласы. Трэба глядзець заўсёды ў люстэрка калі паварочваеш з такім прычэпам. Яна паварочвала налева так як і трэба па схеме руху. Так што прычына ДТЗ не ў тым, што нехта не ведаў куды ехаць.
  • Ёсік
    27.08.2025
    Шчыты інфармацыйныя загадзя пастаўце, маляванычы.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць