Свет1515

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры

Пакістан паабяцаў адпраўляць у Беларусь толькі «найлепшых спецыялістаў пасля пільнай праверкі». Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Пакістана Махсін Накві падчас сустрэчы з кіраўніком беларускага МУС Іванам Кубраковым у Ісламабадзе 27 жніўня, піша Reform.news.

Архіўнае фота: мігранты ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, 2021 год. AP Photo/Hussein Ibrahim

Падчас візіту Кубракова ў Пакістан прадстаўнікі дзвюх краін дамовіліся аб узмацненні супрацоўніцтва ў сферах барацьбы з тэрарызмам і наркотыкамі, бяспекі межаў і падрыхтоўкі паліцэйскіх.

Былі падпісаныя пагадненне аб экстрадыцыі, пратакол яго рэалізацыі і мемарандумы аб абмене кадрамі. Акрамя таго, былі дасягнутыя дамоўленасці аб падпісанні мемарандуму аб пашырэнні супрацоўніцтва ў барацьбе з наркотыкамі.

Кубракоў адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва і запрасіў пакістанскага калегу ў Мінск, падкрэсліўшы вопыт Беларусі ў падрыхтоўцы паліцэйскіх кадраў. Дэлегацыя таксама наведала Нацыянальнае ўпраўленне Пакістана па базах даных і рэгістрацыі.

Махсін Накві таксама згадаў пра падпісанне мемарандуму аб працаўладкаванні паміж урадам Беларусі і Міністэрствам па справах пакістанцаў за мяжой, дзякуючы якому тысячы пакістанскіх рабочых маюць атрымаць працу ў Беларусі. 

«Мы забяспечым адпраўку толькі найлепшых кадраў пасля стараннай праверкі», — заявіў кіраўнік пакістанскага МУС.

У красавіку гэтага года падчас візіту ў Беларусь прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы прыняць у краіне да 150 тысяч пакістанскіх працоўных мігрантаў і што бакі дамовіліся пра механізм іх прыезду для працы ў Беларусі.

Каментары15

  • НАЗІРАЛЬНІК
    27.08.2025
    Давайце прыпомнім сабе, хто выступае за пакістанцаў у Беларусі. Акрамя лукашэнкаўцаў гэта іншыя прадстаўнікі левай плыні: розныя блогеры тупу Сугак (была перадача) ды асяроддзе Ку-ку (быў артыкул) і розныя гендарныя каментатаркі тыпу Сідорскай, якая ў адной з перадач даказвала Цыганкову пра расізм, ксенафобію і белыя прывілеі беларусаў.

    Каментар запісаў калі б мадэратары чарговы раз надумалі не апублікаваць або выдаліць.
  • белы мужык
    27.08.2025
    Чарговы падарунак для прагрэсіўных аматараў мульцікульці.
  • даведка
    27.08.2025
    Нам нужны только лучшие кадры для выведения красной красно-зелёной порода.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць