Грамадства3434

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму прыцягнення ў Беларусь працоўных мігрантаў, у тым ліку з Пакістана, піша БелТА.

Фота: Alexander Zemlianichenko / AP 

Ён канстатаваў, што праблемы з працоўнымі рэсурсамі існуюць у многіх краінах і рэгіёнах, у тым ліку ў Еўрапейскім саюзе, Расіі.

«Натуральна, як Еўрапейскі саюз, Расія, так і, напэўна, нам давядзецца ў найбліжэйшай будучыні пагадзіцца з тым, што ў нас будуць працаваць людзі з іншых краін. І перш за ўсё краін азіяцкіх. На перамовах з пакістанцамі мы дамовіліся пра тое, што мы выпрацуем адпаведную праграму, якая будзе зацверджана міжурадавым пагадненнем. То-бок трэба выпрацаваць механізм, каб не атрымалася так, як нас сёння і наш народ спрабуюць палохаць», — сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што на гэтай тэме «хочуць узварушыць беларускае грамадства». Пры гэтым адзначыў, што прадукцыйнасць працы ў Беларусі пакуль у два-тры разы ніжэйшая, чым у Еўрасаюзе.

«Я магу па-народнаму сказаць, непапулярна: ну калі ў нас нехта баіцца замежнікаў, трэба працаваць тады за траіх, хаця б за дваіх. І мы ў найбліжэйшыя 10—15 гадоў увогуле не будзем казаць пра дэфіцыт працоўных рэсурсаў, — адзначыў ён. — Хочам мы гэтага? Не вельмі. Я кажу непапулярна, але адкрыта».

Лукашэнка дадаў таксама, што калі беларусы не хочуць прыезду мігрантаў, то трэба болей нараджаць — «па трое-чацвёра, а лепей пяцёра», публікуе яго выступ СТБ.

«Калі мы хочам захаваць сваю краіну, захаваць наш народ, быць суверэннымі, незалежнымі, будаваць Музей гісторыі беларускай дзяржаўнасці і нашага народа і любавацца, якімі мы былі і колькі стагоддзяў мы жывем, у аснове павінна ляжаць эканоміка. А гэта — людзі.

Калі мы хочам працаваць, кіраваць працэсамі, ніякага страху няма, што да нас прыедуць (мігранты з іншых краін). З тысячы чалавек будуць у нас, дапусцім, 60 або 100 чалавек замежнікаў. Гэта нармальная практыка. А ўвогуле ў нас працоўных рэсурсаў у прынцыпе дастаткова. А дзе не хапае, мы прасвятлім кожнага чалавека і возьмем яго жыць на самай прыгожай зямлі — беларускай зямлі. З любой краіны. Тых, хто захоча працаваць».

Ён пры гэтым адзначыў, што мігранты з розных краін павінны быць расселеныя па тэрыторыі Беларусі. Акцэнт таксама будзе зроблены на запрашэнні прыязджаць адразу сем’ямі.

Каментары34

  • Вітаўт
    25.04.2025
    Нешта таракан заварушыўся пасля таго, калі пакістанскія радыкалы здейснілі бойню са стралянінай у індыйскім Палагхамы.
  • Беларус
    25.04.2025
    Ен сам не беларус, а таксама па бацьку адтуль аднекуль, ён i яго ментшаўкi расейскiя падсцiлкi якiя служаць пуцiну ненавiдзяць беларусаў, i таму хочуць навесцi азiятау каб яны апладатваралi нашых дзяўчынак. А ў iх прынята ўступаць у палавую сувязь i брухацiць з 13 гадовымi дзяўчынкамi .
  • 296284002
    25.04.2025
    Сам едь в Пакистан от глаз долой, неофеодал Сашка.

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць