Хлопец вярнуўся з Польшчы ў Гродна праз камісію па вяртанні — крыміналку пакуль не спынілі
Следства абяцае замяніць крымінальную справу Дзяніса Дудкевіча на адміністратыўную.

25-гадовы жыхар Гродна Дзяніс Дудкевіч вярнуўся ў Беларусь з Польшчы праз так званую «камісію па вяртанні».
Хлопец, які выглядае даволі прыгнечана, даў інтэрв'ю гродзенскаму каналу і расказаў сваю гісторыю.
Ён кажа, што ў Польшчы атрымаў вышэйшую адукацыю, але працаваў на нізкакваліфікаванай працы, накшталт дастаўкі.
У 2020 годзе ўдзельнічаў у Гродне ў пратэстах.
Потым яго сталі выклікаць у міліцыю, і хлопец вырашыў не вяртацца з вучобы з Польшчы. Але час ішоў, і цяпер бацькі настаялі, каб ён напісаў у камісію па вяртанні і ехаў дадому.
«У дваццатых чыслах чэрвеня я атрымаў адказ. Гэта быў даволі строгі дакумент. Ён быў афіцыйны. Мне прыйшлося некалькі разоў яго перачытаць, каб зразумець, што страшнага тут я зараз нічога не бачу», — сказаў хлопец.
Але, як высветлілася, крымінальную справу супраць хлопца пакуль не закрылі.
Цяпер Дзяніс знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, следчыя пакуль толькі плануюць спыніць крымінальную вытворчасць, але завядуць адміністрацыйную справу супраць яго.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Ясназразумела. Вяртайся, хлопча, да мамкі.
Я ў 25 гадоў кідаў універы, мяняў працу адну за другой. І дзяўчын таксама) Бацькі... ну спрабавалі калі-некалі, што трэба сынку трошкі жа цярпець, а не адчыняць нагою дзвер і кідаць на стол манагера заяву. Я чэсна выслухаў бацькоў. Але рабіў уся-роўна як хацеў.
І ні пра што не шкадую!