Больш за ўсё расійскіх макаронаў у 2025 годзе купляе Беларусь. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Аграэкспарт».

Фота: OL
Беларусь аказалася на першым месцы сярод краін — імпарцёраў макаронаў з Расіі. На нашу краіну прыпадае 32% паставак.
У топ-3 таксама Казахстан і Узбекістан, долі якіх 22 і 11% адпаведна.
За студзень — ліпень 2025 года Расія паставіла на замежныя рынкі каля 72 тыс. тон макаронных вырабаў на суму больш за $104 млн. За гэты ж перыяд мінулага года экспарт склаў каля 67 тыс. тон на $82 млн. У выніку аб’ём паставак вырас на 7% у натуральным выражэнні і на 27% — у грашовым.
Нагадаем, год таму еўрапейскія макароны трапілі ў спіс забароненых для ўвозу ў Беларусь.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары