Усяго патроху44

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым

Чаму пакаленні называюцца менавіта так? Расказваем, чым зумер адрозніваецца ад міленіяла, дзе згубілася пакаленне ікс і якое дачыненне да гэтага ўсяго маюць бэбі-бумеры.

Фота: LookByMedia

Усе гэтыя назвы звязаныя з імёнамі амерыканцаў Уільяма Штраўса і Ніла Хоў. У 1991-м яны прадставілі кнігу «Пакаленні» (Generations), дзе разглядалі гісторыю ЗША праз паслядоўную змену пакаленняў. Так і нарадзілася тэорыя пакаленняў Штраўса-Хоў.

У разуменні Штраўса і Хоў прадстаўнікі аднаго пакалення мусяць мець падобныя перакананні і досвед, у тым ліку адчуць на сабе адны і тыя ж буйныя гістарычныя падзеі і сацыяльныя трэнды.

Пазней стала зразумела, што падобныя трэнды ёсць не толькі ў ЗША, і шмат навукоўцаў працягнулі развіваць тэорыю пакаленняў. Хаця некаторыя вучоныя яе дагэтуль крытыкуюць, ад зумераў ды міленіялаў нам ужо нікуды не дзецца.

Мабыць, найстарэйшае жывое пакаленне на сёння — гэта маўклівае пакаленне. Так называюць людзей, якія нарадзіліся прыкладна з 1925-га па 1945-ты гады, раслі ў час крызісаў 1930-х і Другой сусветнай. У выпадку з нашай краінай гэта людзі, у час дзяцінства якіх ішоў сталінскі тэрор.

Цяжкае дзяцінства навучыла прадстаўнікоў маўклівага пакалення, што ў жыцці трэба рупліва працаваць, каб нешта мець — і калі пачнеш гучна выказваць сваё меркаванне, можаш лёгка страціць здабытае. У той жа час гэтае пакаленне адбудавала свет пасля Другой сусветнай, і да яго належалі барацьбіты за правы чалавека накшталт Марціна Лютара Кінга, а таксама савецкія шасцідзясятнікі.

Далей былі бэбі-бумеры (1946-1964 гады). Пакаленне атрымала сваю назву ад бума нараджальнасці, што меў месца ў свеце пасля вайны. Дзяцінства і юнацтва гэтых людзей прыйшлося на час эканамічнага росту і, калі казаць пра Беларусь, масавай урбанізацыі.

На Захадзе бэбі-бумеры — гэта пра хіпі, субкультуры і сэксуальную рэвалюцыю. Але ў нашым кантэксце гэта людзі з унутраным расколам паміж сістэмай і жаданнем бунтаваць, якія збольшага ўсё ж выбіралі сістэму.

Зусім іншым аказалася пакаленне Х (ікс), што нарадзілася ў час з 1965 па 1980-ты гады. Гэтую назву ў яе цяперашнім значэнні ўпершыню выкарыстаў канадзец Дуглас Коўпленд у кнізе «Пакаленне Х: Казкі для паскоранага часу». Літара «ікс» паказвала, што гэтае пакаленне яшчэ не мае свайго вызначэння, гэта нібыта пераменная Х у матэматыцы, значэнне якой невядомае.

«Іксы» раслі ў час, калі па ўсім свеце пачаў падаць давер уладзе, калі ішла новая хваля фемінізму і назіраўся крызіс інстытута сям’і. Калі яны былі падлеткамі, сканчвалася халодная вайна, і для беларускага кантэксту гэта асабліва важна.

«Іксы» сталелі ва ўмовах перабудовы і моцных сацыяльных перамен. У адрозненне ад бацькоў і дзядуль, яны атрымалі магчымасць рабіць у жыцці сапраўдны выбар і мець лепшы матэрыяльны статус, што не магло не зрабіць іх больш прагматычнымі і самастойнымі. 

Іх змянілі міленіялы, ці пакаленне Y (1981-1996), пакаленне, якое яшчэ ў дзяцінстве пабачыла прыход камп'ютараў і інтэрнэту ў кожны дом. Яны добра ставяцца да тэхналогій і вераць у іх, а таксама, як і «іксы», бунтуюць супраць традыцый, калі не бачаць у іх сэнсу.

Беларускія міленіялы раслі ва ўмовах галодных 90-х, дзецьмі бачылі нараджэнне вольнай Беларусі, прыход дыктатуры і тое, як руйнаваліся надзеі іх бацькоў на лепшую будучыню. Гэта пакаленне стаяла ў першых шэрагах пратэстаў 2020-га, а потым масава з'ехала за мяжу.

Потым прыйшлі зумеры, ці пакаленне Z (1997-2011). Сваёй назвай пакаленне абавязанае англійскаму дзеяслову zoom, то-бок «набліжаць» — на ўвазе маецца функцыя гаджэтаў, якая дазваляе павялічыць прадметы на экране ці ў аб'ектыве камеры.

Гэта першае пакаленне, якое вырасла ў лічбавым свеце і таму здольнае хутка адаптавацца да любых тэхналагічных інавацый. У працы для зумераў важны не толькі заробак, але і баланс паміж працай і жыццём, магчымасць расці ў прафесіі і пры гэтым захоўваць фізічны і ментальны дабрабыт.

Фота: LookByMedia

Як і міленіялы, старэйшыя з беларускіх зумераў былі часткай пратэстаў 2020-га і пазней апынуліся ў эміграцыі. Малодшыя беларускія зумеры, якія яшчэ засталі пратэсты падлеткамі, адчулі на сабе рост прапаганды ў школах пасля 2020-га і падзенне якасці адукацыі.

Але і гэта не ўсё! Навукоўцы выдзяляюць яшчэ адно пакаленне, якое нарадзілася прыкладна з 2012-га па 2024-ты гады — у перыяд, калі свет заваёўвалі сацсеткі і месенджары, а таксама калі мела месца пандэмія кавіду. Гэта пакаленне альфа

Каб даць ім назву, навукоўцы адмовіліся ад лацінскага алфавіта, адкуль бралі назвы для трох мінулых пакаленняў, і ўзялі першую літару грэчаскага алфавіта. Такім чынам, у пэўным сэнсе з «альфаў» адлік пакаленняў пачынаецца нанава. Гэта падкрэслівае, што яны растуць у зусім іншым свеце, чым іх бацькі.

Ужо зразумела, што «альфы» — пакаленне, якое будзе атрымліваць адукацыю даўжэй, чым іх папярэднікі, і пазней пакіне бацькоўскі дом. «Альфы» з маленства жывуць з экранамі гаджэтаў перад сабой, і гэта на іх вельмі ўплывае: з аднаго боку, ім больш цяжка ўтрымліваць увагу на чымсьці, а з іншага, ніхто так добра не будзе даваць рады тэхналогіям, як гэтае пакаленне — толькі дайце ім трохі падрасці. Навукоўцы лічаць, што «альфы» будуць жыць даўжэй, чым мінулыя пакаленні, і маюць шансы дажыць да 22-га стагоддзя.

З 2025-га года, на думку вучоных, можна адлічваць нараджэнне новага пакалення пад назвай бэта. Выглядае, што гэтае пакаленне — першае, што будзе расці ва ўмовах паўсюднага штучнага інтэлекту. Але пра тое, што іх сфармуе як асобаў, мы даведаемся пазней.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Z
    27.08.2025
    Поколение z будет мясом для новых z-воен и z-спецопераций
  • не будзем ігнараваць
    27.08.2025
    Файна, у замежнай прэсе ўжо даўно патлумачылі. Але ці ў гэтай беларускай патлумачыце слова Сяргея Ціханоўскага, што будзем дружить з Расія?
  • .
    27.08.2025
    Дзяленне на пакаленні з назвамі - больш публіцыстычны, а не навуковы тэрмін. Нават псеўданавуковы.

    Тэорыя пакаленняў Штраўса і Хоў вынікае з гіпотэзы "частаты пульсу" ("pulse-rate"), якая дзеліць насельніцтва на кагорты (групы з агульнымі якасцямі), якія нібыта не перасякаюцца і маюць нейкую агульную "калектыўную індывідуальнасць". З чаго вынікае той прыдуманы пульс гісторыі, не ясна.

    Больш слушная іншая гіпотэза "адбітку" ("imprint"), якая сцвярджае пра ўплыў важных гістарычных падзей на людзей. Але яна па азначэнню не можа ўключаць ў сябе ўсіх людзей. Ясна, што Другая Сусветная не так моцна паўплывала на пакаленні Бразіліі і Індыі, распад СССР крытычны для жыхароў СССР, а эміграцыя з Беларусі 2020-2022+ моцна адаб'ецца толькі на беларусах, пры гэтым, па-рознаму на тых, хто з'ехаў і тых, хто застаўся.

    Сацыяльным псіхолагам выгадна прасоўваць тэму як повад для даследаванняў, а медыя - асветляць іх, бо існуе ж фобія да незразумелай моладзі. Праца на стэрэатыпы, эйджызм на новым узроўні.

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара17

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа7

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

Вудзі Ален: Развязаная Пуціным вайна жахлівая, але гэта не падстава спыняць творчыя дыскусіі3

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара17

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць