Грамадства

У Віцебскай вобласці пад палітычны пераслед трапілі як мінімум шэсць удзельнікаў вайны ў Афганістане

Кагосьці асудзілі па адміністрацыйных артыкулах за «распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце», а іншых па крымінальных — за абразу Аляксандра Лукашэнкі, «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і ўдзел у пратэстах 2020 года, піша «Віцебская вясна».

Помнік «Боль» у Віцебску, пастаўлены ў памяць пра вайну ў Афганістане

Па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП былі асуджаныя Юрый Каравацкі з Паставаў, Чэслаў Шавардак з Докшыцкага раёна, віцяблянін Генадзь Анікееў.

57-гадовага жыхара Лёзненшчыны Уладзіміра Лісіцу ў пачатау 2024 года асудзілі за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады. Ён працаваў вартаўнікомі і быў затрыманы за тое, што пакінуў у «Аднакласніках» каментары, кваліфікаваны як абраза прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Яго старонка ў гэтай сацыяльнай сетцы прызнана «экстрэмісцкай». Паводле судовага прысуду Лісіца мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай шкоды двум пазоўнікам — генеральнаму пракурору Андрэю Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Ігару Мядзведскаму — па 3 000 рублёў кожнаму.

58-гатовы Сцяпан Рогацень з вёскі Запруддзе Глыбоцкага раёна быў затрыманы падчас леташняга міліцэйскага хапуна ў райцэнтры. Тады — праз тры гады пасля падзей 2020 года — дзесяткі глыбачан былі затрыманы за ўдзел у пратэстным маршы. Былы «афганец» асуджаны на некалькі гадоў «хатняй хіміі» і абвешчаны «экстрэмістам».

У «экстрэмісцкі» пералік на сайце МУС нядаўна ўключаны і 56-гадовы віцяблянін Андрэй Матусенка, раней узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Цяпер ён адбывае тэрмін зняволення: па рашэнні Віцебскага абласнога суда ён прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі 1 і 2 арт. 361-4 ККРБ).

Магчыма, у суды трапілі і іншыя былыя «афганцы», але расклады судовых працэсаў і сутнасць разбіральніцтваў цяпер засакрэчаныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба2

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба2

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць