Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-10
6 красавіка прайшла другая цырымонія ўручэння міжнароднай рэстараннай прэміі Wheretoeat Belarus 2026. На ёй абвясцілі рэйтынг 50 найлепшых рэстарацый краіны, а таксама назвалі пераможцаў спецыяльных намінацый, піша Onliner.

У дзясятку найлепшых рэстарацый Беларусі ўвайшлі: Bergamo, SeaFoodBar Minsk, Charlie, Nola, Amo, Cultura, «МонеМане», «Бульбашы», Marbl і Zalkind Kitchen — усе яны знаходзяцца ў Мінску.
Bergamo, створаны італьянцам Маўрыцыа Дзаніні, — адзін з найстарэйшых бесперапынна дзейных рэстаранаў Мінска, ён адкрыўся ў 1994 годзе на Крапоткіна і да гэтага часу працуе ў тым жа месцы. Летась Bergamo заняў толькі трэцяе месца ў топ-10 прэміі.
У спецыяльнай намінацыі «Шэф-кухар года» пераможцам стаў Мікіта Цвяткоў, які працуе ў рэстаранах Nola і Bergamo.
Найлепшым шэф-кандытарам прызналі Марыю Праташчык з рэстарана Fabriq.
Узнагароду «Самелье года» атрымала Кацярына Крэчык з рэстарацыі Charlie.
У намінацыі «Бар года» перамог мінскі бар «Персанажы».
Узнагароду «Выбар СМІ» атрымаў рэстаран Amo, а найлепшым рэстаранам беларускай кухні прызнана сетка рэстаранаў «Лiтвiны».
Лаўрэатам спецыяльнай намінацыі ад банка «Сбер» стаў рэстаран «Сарэнта».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Гэта адзінае месца з пералічаных, дзе я быў. Помню, што то месца было не таннае, а госці былі прыстойныя.
ты ўжо сябе шмат разоў абразіў на беларускіх сайтах.