Грамадства1010

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён

Яны пачнуцца з 25 мая і будуць праводзіцца штогод.

З 25 мая штогод з юнакамі дзясятых класаў будуць праводзіцца вучэбна-палявыя зборы. Іх працягласць будзе складаць 10 дзён (60 гадзін), паведамляе прэс-служба Мінадукацыі.

Адзначаецца, што зборы праводзяцца з мэтай удасканалення прадметных кампетэнцый і адпрацоўкі практычных навыкаў па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка».

Правядзенне вучэбна-палявых збораў будзе весціся ва ўмовах, набліжаных да ўмоў вайсковай часці, у фармаце кругласутачнага знаходжання навучэнцаў.

Аднак, адзначае Мінадукацыі, пры немагчымасці арганізаваць правядзенне вучэбна-палявых збораў у фармаце кругласутачнага знаходжання навучэнцаў яны праводзяцца ў тыя ж тэрміны на базе школ і гімназій.

Для максімальнага эфекту з мэтай прафарыентацыі на атрыманне вайсковых спецыяльнасцяў і фармавання маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да вайсковай службы прадугледжана ўзаемадзеянне з вайсковымі часцямі (вайсковымі кафедрамі, факультэтамі, вайсковымі навучальнымі ўстановамі) па пытаннях выдзялення асабовага складу, неабходнай вайсковай маёмасці, вучэбнага абсталявання і сродкаў навучання — як пры кругласутачным фармаце, так і пры правядзенні на базе школы (гімназіі).

Перавод вучняў у XI клас ажыццяўляецца па выніках гэтых збораў, а вызваленне ад вучэбна-палявых збораў магчыма толькі па медыцынскіх паказаннях.

Для дзяўчат прадугледжана правядзенне практычных заняткаў па медыцынскай падрыхтоўцы (таксама ў аб’ёме 60 гадзін) на базе ўстаноў аховы здароўя, рэгіянальных падраздзяленняў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа або рэгіянальных падраздзяленняў МНС. Пры адсутнасці такой магчымасці заняткі могуць праводзіцца непасрэдна ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Для эфектыўнага навучання рэкамендуецца прыцягваць медыцынскіх работнікаў і выкарыстоўваць сімуляцыйныя метады.

Каментары10

  • Indrid Cold
    08.04.2026
    Лукашысты малайцы, робяць усё, каб моладзь ненавідзела іх рэжым яшчэ са школы :)
  • русский мир
    08.04.2026
    Русскому миру России нужно молодое, орудийное мясо....
  • Стоп!
    08.04.2026
    Это по какому праву? А что на это скажут родители?

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы52

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

У Еўропе энергетычны крызіс. Ці будзе яна зноў купляць нафту і газ у Расіі?13

Ноччу на поўначы Беларусі назіралі паўночнае ззянне ФОТЫ

Краіны Балтыі зноў не пусцяць Роберта Фіца на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю6

З'явіліся версіі, чаму маглі затрымаць каталіцкага святара з-пад Вілейкі2

«Пасля пяцігадовай візы далі на тры месяцы». Як беларусы цяпер атрымліваюць шэнген7

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было65

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд5

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы52

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць