16‑гадовы Ягор Панкратаў з Гродна, вучань 8 «Ж» класа сярэдняй школы №41, знік без вестак 9 красавіка.

У той дзень каля 13:10 падлетак выйшаў з дому і накіраваўся ў бок універсама «Санта» на вуліцы Агінскага. Затым па вуліцы Багушэвіча рухаўся ў бок дома №26, а 13:25 перайшоў дарогу і пайшоў полем у напрамку вуліцы Старая Альшанка.

Паведамлялася, што хлопец знаходзіцца на ўліку ва ўстанове аховы здароўя «Псіхіятрыя — наркалогія».
Сёння, 12 красавіка, гродзенская міліцыя паведаміла, што цела Ягора знайшлі ў лясным масіве. Крымінальная прычына смерці не разглядаецца.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Яго родным - мае спачуванні.