Эканоміка2121

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага

Лішак бульбы ёсць і ў Германіі.

На польскіх складах ляжыць удвая больш бульбы, чым год таму. Ураджай перавысіў 7 млн тон, і пры гэтым імпарт не спыніўся. У выніку цэны рэзка ўпалі — з 80 грошаў за кг да 20 грошаў (у пераліку на беларускія гэта з 63 да 16 капеек), піша Onet.

На думку фермераў, прычынай гэтай сітуацыі, апроч нечаканага ўраджаю, з'яўляецца таксама канкурэнцыя замежных вытворцаў, паколькі праблема закранае не толькі Польшчу. Паводле ацэнак, лішак бульбы ў ЕС цяпер перавышае 3,3 млн тон. Адначасова падзенне экспарту і насычэнне рынку прывялі да падзення цэн.

На сітуацыю ў Польшчы ўплывае таксама Германія, дзе лішак бульбы таксама значны.

Вытворцы бульбы кажуць, што праблему пагаршае абмежаваная інфраструктура складоў. Адсутнасць магчымасці доўгатэрміновага захоўвання вымушае хутка распрадаваць лішкі, часта па цэнах ніжэй за сабекошт вытворчасці.

Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы цяпер шукае варыянты, як дапамагчы фермерам, дзе яшчэ можна прымяніць бульбу, а пакупнікоў заклікаюць купляць сваё. У крамах увялі нават новыя катэгорыі бульбы, каб прадаваць больш дробную.

Каментары21

  • Луканоміка і лукашызм
    12.04.2026
    Валету можна прадаць... Валет і бульбаводства зруйнавау́ у Беларусі
  • 1
    12.04.2026
    У Афрыку паставілі б бульбу, тамака шмат хто галодны
  • Барадзед
    12.04.2026
    Жареная картофельная соломка и чипсы в пачках, замороженный картофель фри, картошка в столовых школ и больниц, картофельный паек в армии, картофельные обеды для бездомных, увеличенные порции картофеля в тюрьмах, зарплата бюджетников картофелем, много крахмала. Ещё придумаю - допишу.

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць