Свет3535

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Трамп загадаў блакаваць кожны карабель, які спрабуе ўвайсці ў Армузскі праліў або выйсці з яго.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Ваенна-марскія сілы ЗША будуць блакаваць усе судны, якія ўваходзяць ці выходзяць з Армузскага праліву. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Сустрэча [у Ісламабадзе] прайшла добра, па большасці пунктаў была дасягнута згода, але адзіны пункт, які сапраўды меў значэнне — ЯДЗЕРНЫ — не быў узгоднены. Сапраўдным загадваю Ваенна-марскім сілам Злучаных Штатаў, найлепшым у свеце, пачаць працэс БЛАКАДЫ любых і кожнага карабля, які спрабуе ўвайсці ў Армузскі праліў або выйсці з яго. У пэўны момант мы пяройдзем да прынцыпу «УСІМ ДАЗВОЛЕНА ЎВАХОДЗІЦЬ, УСІМ ДАЗВОЛЕНА ВЫХОДЗІЦЬ», але Іран не дазволіў гэтаму здарыцца, проста заявіўшы: «Недзе там можа быць міна», пра якую ніхто не ведае, акрамя іх. ГЭТА СУСВЕТНЫ ШАНТАЖ, а лідары краін, асабліва Злучаных Штатаў Амерыкі, ніколі не дазволяць сябе шантажаваць.

Я таксама даручыў нашым ВМС шукаць і затрымліваць кожнае судна ў міжнародных водах, якое заплаціла пошліну Ірану. Ніхто з тых, хто плаціць незаконную пошліну, не будзе мець бяспечнага праходу ў адкрытым моры.

Мы таксама пачнем знішчаць міны, якія іранцы заклалі ў пралівах. Любы іранец, які адкрые агонь па нас ці па мірных суднах, будзе АДПРАЎЛЕНЫ ПРОСТА Ў ПЕКЛА!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Ён дадаў, што блакада пачнецца ў бліжэйшы час.

Каментары35

  • Што трэба рабiць
    12.04.2026
    ВМС ЗША трэба увайсцi у Вашынгтон i арыштаваць пуцiнскага агента.
  • Борис
    12.04.2026
    И по всему проливу поставить израильские кассовые аппараты для оплаты прохода через пролив. Иначе как еще вернуть десятки миллиардов потраченных на эту войну.
  • путник
    12.04.2026
    правильно блокирует. иран думал что будет взымать дань и получать мегаприбыли с блокировки залива. как бы не так. все финансовые потоки ирана должны быть перекрыты

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць