Свет66

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца

Трансляцыю глядзелі мільёны людзей.

Уночы з панядзелка на аўторак місія «Артэміда-2» дасягнула месячнай арбіты і абляцела спадарожнік Зямлі.

Трансляцыю першага за 53 гады палёту вяшчалі на ўсіх платформах NASA, а таксама на Netflix, Apple TV, Amazon Prime, Hulu і іншых стрымінгах.

За чатыры хвіліны да таго, як экіпаж місіі ўвайшоў у гісторыю, пабіўшы рэкорд 1970 года па максімальнай адлегласці ад Зямлі, у кадры нечакана праляцеў слоічак Nutella. Трансляцыю ў гэты кульмінацыйны момант глядзелі мільёны людзей.

«Для нас вялікі гонар — падарожнічаць далей, чым любая паста ў гісторыі. Выводзім распаўсюджванне ўсмешак на новую вышыню!» — імгненна адрэагаваў сам брэнд.

А вось што яшчэ пра гэта пішуць у сацсетках: «Шанцы на тое, што выпадковая Nutella з’явіцца ў кадры за 402 тысячы кіламетраў ад Зямлі, надзвычай малыя, але ніколі не роўныя нулю. Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі».

Каментары6

  • Мамкінаму маркетолагу
    07.04.2026
    случайно пополнился счет, а колькі табе заплацілі за гэты каментар? Толькі не кажы, што ты тут бясплатна
  • Нефанатка
    07.04.2026
    Дада, чисто случайно баночка этого лайна попала к космонавтам)) но маркетолог нутэлы гениален, снимаю шляпу
  • Аля
    07.04.2026
    Выпадкова паказалі тое што з'яўляецца самай вялікай атрутай для дзяцей і дарослых. Тое да чаго здаровы чалавек не павінен нават дакранацца. Зусім выпадкова.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы6

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы6

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць