Касмічны карабель «Арыён» перадаў першы здымак Зямлі з вялікай адлегласці. На ім планета выглядае як тонкі паўмесяц. Упершыню з 1972 года людзі змаглі непасрэдна ўбачыць Зямлю з такой далёкай дыстанцыі.

Ракета з караблём стартавала 1 красавіка з касмадрома ў Фларыдзе ў межах місіі «Артэміда-2». Экіпаж, у які ўваходзяць амерыканскія і канадскі астранаўты, паспяхова накіраваўся ў бок Месяца.
Фота было зроблена з адлегласці каля 70 тысяч кіламетраў ад Зямлі, што пацвярджае: карабель пакінуў калязямную арбіту.
Пазней NASA апублікавала яшчэ адно фота, у якім Зямля сфатаграфаваная ўжо цалкам.
«Мы бачым нашу родную планету як цэлае, асветленую захапляльнымі сінімі і карычневымі колерамі. Зялёнае палярнае ззянне нават асвятляе атмасферу. Гэта мы, разам, назіраем за тым, як нашы астранаўты здзяйсняюць сваё падарожжа да Месяца», — падпісала кампанія гэта фота ў сацсетцы Х.

Місія працягнецца каля 10 дзён. За гэты час астранаўты абляцяць Месяц на адлегласці прыкладна 8 тысяч кіламетраў ад яго паверхні і будуць вывучаць яго будову — кратары, лаву, расколіны і іншыя асаблівасці. Гэта дапаможа лепш зразумець, як утварыліся Месяц і ўся Сонечная сістэма.
Калі ўсё пройдзе паспяхова, удзельнікі місіі апынуцца на самай вялікай адлегласці ад Зямлі, на якой калі-небудзь былі людзі. Пасля гэтага яны вернуцца дадому. Увесь праект накіраваны на падрыхтоўку наступнага этапу — місіі «Артэміда-3», падчас якой плануецца высадка чалавека на Месяц.
Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца
Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?
ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц
Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары