Свет55

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца

Чатыры астранаўты — тры амерыканцы і адзін канадец — стануць першымі ў гісторыі людзьмі, якія ўласнымі вачыма ўбачаць адваротны бок Месяца.

Касмічны карабель «Арыён», які ляціць да Месяца ў рамках місіі «Артэміда-2» з чатырма астранаўтамі на борце, сыходзіць з арбіты Зямлі і накіроўваецца ў бок яе спадарожніка.

Як і было запланавана, каля 19:49 па часе Усходняга ўзбярэжжа ЗША (02:49 па Мінску), рухавікі «Арыёна» ўключыліся і правялі так званы «трансмесяцавы інжэкцыйны імпульс», гэта значыць надалі караблю паскарэнне.

Яны працавалі на працягу прыкладна шасці хвілін, у выніку чаго карабель пачаў пакідаць зямную арбіту. Гэта адзін з ключавых этапаў місіі, паколькі пасля яго караблю цяжка павярнуць назад да Зямлі.

«Чалавецтва зноў паказала, на што яно здольна, — сказаў пасля імпульсу Джэрэмі Хансен, астранаўт Канадскага касмічнага агенцтва. — Нашаму шляху да Месяца дапамагаюць вашыя надзеі на будучыню».

Пазней члены экіпажа паведамілі, што ім адкрыўся вельмі прыгожы від на ценевы бок Зямлі.

Супрацоўнікі НАСА сказалі на прэс-канферэнцыі, што імпульс прайшоў бездакорна.

«З вялікай радасцю магу вам паведаміць, што ўпершыню з 1972 года, калі праходзіла місія «Апалон-17», людзі пакінулі арбіту Зямлі», — сказала журналістам прадстаўнік НАСА Лоры Глейз.

Пазней члены экіпажа правялі сваю першую касмічную прэс-канферэнцыю: яны адказалі на пытанні амерыканскіх тэлеканалаў.

Астранаўт Крысціна Кох прызналася, што менавіта ёй даводзілася займацца рамонтам бартавога туалета, і дадала: «Люблю казаць, што [вантуз] — гэта самы важны інструмент у космасе». Яна патлумачыла, што пасля некаторых непаладак цяпер гэты вузел працуе.

Падчас прэс-канферэнцыі перад астранаўтамі плавала мяккая цацка-талісман місіі, якую намаляваў васьмігадовы жыхар Сан-Францыска Лукас Йі.

Да гэтага «Арыён» паспяхова раскрыў сонечныя панэлі, а праз некаторы час зрабіў манеўр, які вывеў яго на высокую калязямную арбіту — там экіпаж правёў серыю выпрабаванняў карабля, піша Бі-бі-сі.

Перад імпульсам «Арыён» зноў наблізіўся да Зямлі: у момант паскарэння ён знаходзіўся ад яе на адлегласці каля 185 км.

Цяпер пачаўся шлях карабля з астранаўтамі ў бок Месяца, да якога яны павінны прыбыць у панядзелак, 6 красавіка. Пасадкі на зямны спадарожнік у рамках місіі не будзе, «Арыён» толькі праляціць вакол яго.

Чатыры астранаўты — тры амерыканцы і адзін канадец — стануць першымі ў гісторыі людзьмі, якія на ўласныя вочы ўбачаць адваротны бок Месяца.

Затым яны пачнуць зваротны шлях да Зямлі, якому дапаможа натуральная гравітацыя Месяца. Такім чынам цяперашні імпульс адначасова дазволіць караблю дасягнуць Месяца і вярнуцца на Зямлю.

Каментары5

  • Камент
    03.04.2026
    Чаму вы пішаце "стануць першымі ў гісторыі людзьмі, якія ўласнымі вачыма ўбачаць адваротны бок Месяца", калі гэта рабілі ўсё астранаўта місій Апалон 50 год таму, пачынаючы з Апалон 8?
  • Жвір
    03.04.2026
    Заўважце, нават у космасе чысьціць унітаз ізноў давялося жанчыне ! Рабіце высновы...
  • А там Кеннеди с Освальдом ...
    03.04.2026
    в гольф играют)

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць