Спорт

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі асноўнага раўнду Лігі чэмпіёнаў

Лёсаванне галоўнага клубнага футбольнага турніру пройдзе сёння.

Фота: Uefa.com

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі асноўнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Апошнімі камандамі, што прайшлі кваліфікацыю, сталі «Бенфіка», «Карабах», «Бруге» і «Капенгаген».

У асноўным раўндзе згуляюць 36 клубаў: 

«Ліверпуль», «Арсенал», «Манчэстэр Сіці», «Чэлсі», «Тотэнхем», «Ньюкасл», ПСЖ, «Марсель», «Манака», «Барселона», «Рэал», «Атлетыка Мадрыд», «Атлетык Більбаа», «Вільярэал», «Баварыя», «Баер», «Айнтрахт», «Барусія Дортмунд», «Спортынг», «Юніён», «ПСВ», «Аякс», «Алімпіякас», «Напалі», «Інтэр», «Аталанта», «Ювентус», «Славія Прага», «Галатасарай», «Кайрат», «Будэ-Глімт», «Пафас», «Карабах», «Бруге», «Капенгаген», «Бенфіка».

Лёсаванне галоўнага клубнага футбольнага турніру пройдзе сёння ў Манака і пачнецца а 19-й па мінскім часе.

Як і год таму, яно адбудзецца па новай сістэме, без звыклага падзелу на групы, а кожны клуб атрымае па восем супернікаў. Першы тур — 16-18 верасня, апошні — 28 студзеня.

У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў брала ўдзел мінскае «Дынама», якое вылецела ў другім раўндзе, прайграўшы балгарскаму «Лудагорцу», а потым і з Лігі канферэнцый, двойчы саступіўшы албанскай «Эгнаціі».

У еўракубках застаўся толькі «Нёман». Сёння ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый гарадзенцы згуляюць з іспанскай «Рая Вальекана» (першы матч 0:1 на карысць іспанцаў). Пачатак матча а 21-й.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць