Свет1010

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа

Жонка Бруса Уіліса, Эма Хэмінг Уіліс, падчас інтэрв’ю паведаміла, што ўсёй сям’ёй было прынята складанае, але неабходнае рашэнне — перасяліць актора ў асобны дом, дзе ён можа знаходзіцца пад пастаянным доглядам. У Бруса Уіліса раней дыягнаставалі лобна-скроневую дэменцыю, якая моцна ўплывае на яго мову і паводзіны.

Брус Уіліс і Эма Хэмінг Уіліс. Фота: Dia Dipasupil / WireImage

Эма Хэмінг Уіліс падзялілася вельмі асабістымі і балючымі момантамі сумеснага жыцця з Брусам. Яна расказала, што змены ў паводзінах мужа пачаліся задоўга да афіцыйнага дыягназу: ён стаў маўклівым, адчужаным, «не такім цёплым і пяшчотным, як раней». Яе трывогу ўзмацніла з’яўленне запінання ў гаворцы (якое вярнулася з дзяцінства Уіліса), ён стаў забываць тэкст падчас здымак.

Калі ў 2022 годзе Брусу паставілі дыягназ — афазія, а праз год — дэменцыю, сям’я сутыкнулася з рэальнасцю: хвароба не лечыцца і будзе прагрэсіраваць.

«Я выйшла з кабінета ніякая… Я нават не магла вымавіць той дыягназ. Я была нібы ў свабодным падзенні», — прызналася Эма.

Найцяжэйшым рашэннем яна назвала пераезд мужа ў асобны дом. Дом спецыяльна прыстасаваны для яго. Там ёсць усё неабходнае медыцынскае абсталяванне, а догляд за 70-гадовым акторам ажыццяўляецца кругласутачна камандай сядзелак.«Я хацела, каб ён быў у бяспецы. Гэта было адно з самых цяжкіх рашэнняў у маім жыцці», — сказала яна. 

Паводле слоў Эмы, дом выбіралі такім чынам, каб Брусу было зручна перамяшчацца. Таксама там амаль адсутнічае шум, які можа негатыўна ўплываць на людзей з дэменцыяй.

Дом знаходзіцца побач з жыллём Эмы і іх дачок, што дазваляе сям’і быць побач і працягваць зносіны. Яна сказала, што кожны дзень снедае і вячэрае з мужам.

Эма таксама расказала, што вымушаная была ізаляваць сваю сям’ю ад іншых: адмовілася ад сустрэч, сяброўскіх наведванняў і вечарынак для дачок, бо шум моцна раздражняў Бруса. Яна адкрыта растлумачыла малодшым дачкам, Мэйбл (13) і Эвелін (11), стан іх бацькі: «Я ніколі не хацела, каб яны думалі, што ён не звяртае на іх увагу. І калі яны зразумелі, што адбываецца, гэта было палёгкай».

Нягледзячы на хваробу, у сям’і яшчэ здараюцца прыемныя моманты: «Ягоны смех, ягоны позірк — яны вяртаюць мяне да таго, кім ён быў. Але гэтыя моманты знікаюць гэтак жа хутка, як з’яўляюцца».

«Мне не трэба, каб ён памятаў, што я ягоная жонка. Мне дастаткова, каб была сувязь — і яна ёсць», — запэўніла Эма са слязьмі.

Каментары10

  • ?
    27.08.2025
    Предупрежден, значит жив, а чаму??? Што не так?
  • Бери ровесницу
    27.08.2025
    ?, это сокращает нам жизнь. :))
  • Упэўнены?…
    27.08.2025
    Бери ровесницу, і аднагодка можа ой як скараціць нам жыцьцё…. Не трэба западаць на форму пасудзіны, а ўважліва глядзець і разабрацца, што наліта ў той залаты граль… а то піць давядзецца ,часам ,ўсё жыцьцё…

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць