Грамадства1515

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Як стала вядома «Нашай Ніве», зніклы ў Турцыі Анатоль Котаў пасля эміграцыі бываў у Турцыі і вяртаўся без праблем.

Анатоль Котаў. Фота: «Радыё Свабода»

Паездкі былі ў 2025 годзе.

«Па лініі работніка івэнт-індустрыі Котаў ездзіў у Турцыю. Гэта танная цёплая краіна, куды зручна звозіць работнікаў кампаній па Еўропе. Іншымі словамі, папулярная для карпаратываў. І туды лёгка і бязвізава дабірацца работнікам з Расіі ці Беларусі, калі такія ёсць. Котаў арганізоўваў там мерапрыемствы, часам яго пазнавалі», — сказаў «Нашай Ніве» інфармаваны суразмоўца.

Анатоль Котаў перастаў выходзіць на сувязь у чацвер, 21 жніўня. З Турцыі ён не вярнуўся ў Польшчу самалётам у нядзелю, 24 жніўня, як тое было запланавана.

Сябры Котава ўжо падалі заяву аб знікненні чалавека ў польскія і турэцкія органы.

Котаў — былы беларускі чыноўнік сярэдняй рукі. Па стане на 2020 год ён быў намеснікам начальніка аднаго з аддзелаў у Кіраўніцтве спраў Лукашэнкі. Не пагадзіўшыся з палітыкай Лукашэнкі, ён звольніўся адтуль і выехаў у Польшчу. З Паўлам Латушкам, з якім яны былі раней знаёмы, Котаў стаў працаваць у НАУ. Але пасля разышліся.

Котаў жа ў 2021-м знайшоў новых саюзнікаў і стаў адным з арганізатараў Форума дэмакратычных сіл — разам з Валерыем Цапкалам, Вольгай Карач і іншымі дзеячамі.

У Варшаве Котаў працуе ў івэнт-агенцтве Terra Group.

У Беларусі ён завочна асуджаны да 12 гадоў. 

Каментары15

  • Нау
    26.08.2025
    Дык і Беларусь для яго бяспечная таму і туды паляцеў.
  • Янка
    26.08.2025
    Раз-два пракаціла. А ў трэці раз не пракаціла. Калі гісторыя з Вермаейчыкам і Мельнікавай Котава нічому не навучыла - дык цяпер іншыя будуць вучыць кейсы Верамейчыка, Мельнікавай і Котава
  • Tut
    26.08.2025
    Здаецца ж не дурныя, а ўсё роўна трапляюць ў пастку кдб. Турэччына ніколі пры Эрдагане не была бяспечнай для ўцекачоў. Эрдаган гэта сябар лукі, таму гэта аперацыя спецслужбаў была толькі пытаннем часу.

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец26

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту2

Дрэва з вавёркай ды анёл з грудзямі. У Мінску прадаюць сталінку, дзе можна здымаць фэнтэзі3

ЗША і Іран абмяняліся новымі ўдарамі, паставіўшы пад пагрозу перамір'е2

Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе4

Сабакі супраць катоў: псіхолагі высветлілі, хто з іх больш узнімае настрой, а хто можа псіхалагічна нашкодзіць гаспадару2

Учора ў Беларусі было +33,9°С

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы4

У друз. З'явілася фота наступстваў удару «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе могуць вырабляць «Арэшнік»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец26

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць