Грамадства6565

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Калегам з піяр-агенцтва ён сказаў, што просіць адгул па асабістых справах, жонцы — што трэба ад'ехаць па рабоце. А сам прапаў. Меркавана — пасля вылету ў Турцыю. Пасля ўцёкаў з Беларусі ў 2020-м Анатоль Котаў разгарнуў дзейнасць у Польшчы, прымкнуў да мэйнстрымных палітыкаў, стаў правай рукой Паўла Латушкі. Але потым «цалкам выйшаў з даверу» і спрабаваў стварыць кааліцыю з Валерыем Цапкалам і Вольгай Карач.

Анатоль Котаў. Фота: Міра Лесялішская / Белсат

Пра затрыманне Анатоля Котава ў Турцыі першым паведаміла выданне Reform.news у ноч на 24 жніўня. Праўда, потым выданне сябе абвергла.

«Я не магу пацвердзіць, гэта лжывая інфармацыя», — сказаў Reform.news Аляксандр Апейкін, сябар Котава. Жонка Котава Настасся «была абураная публікацыяй, але адмовілася яе каментаваць». 

Але рэальнасць наступная: Котаў калі і не затрыманы ў Турцыі — гэтай часткі гісторыі мы пакуль не ведаем, — то прынамсі загадкава знік у трэцяй краіне пасля вылету з Еўрасаюза.

Як вядома «Нашай Ніве», Анатоль Котаў перастаў выходзіць на сувязь у чацвер, 21 жніўня.

Знаёмыя супакойвалі сябе тым, што, магчыма, ён канспіратыўна сустракаецца з кімсьці — Котаў ствараў сабе імідж важнага дзеяча, — для чаго, маўляў, і спатрэбілася адмовіцца ад дэвайсаў. 

У Варшаве Котаў працуе ў івэнт-агенцтве Terra Group.

Сваім калегам па івэнт-агенцтве Котаў сказаў, што просіць адгул для камандзіроўкі па асабістых справах, жонцы — што трэба ад'ехаць па працы.

Але з чацвярга, 21 жніўня, Котаў не толькі не аб'явіўся ў сацыяльных сетках — у ягоным тэлеграм-акаўнце цяпер напісана, што «быў анлайн цягам тыдня» — але і не вярнуўся ў Польшчу самалётам у нядзелю, 24 жніўня, як тое было запланавана.

Таксама «Нашай Ніве» вядома, што ў польскія органы сябры Котава ўжо падалі заяву аб знікненні чалавека. Такую самую даводзілася пісаць, калі прапала спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Яна так і не знайшлася.

Анатоль Котаў. Фота: НАК

Сам Анатоль Котаў — былы беларускі чыноўнік сярэдняй рукі, даўні знаёмы Паўла Латушкі. Пасля выпуску з расійскага МГІМО Котаў працаваў у сакратарыяце Савета Рэспублікі, пасля пайшоў па дыпламатычнай лініі.

Котаў, як і Латушка, працаваў пасольстве Беларусі ў Варшаве. На другараднай пасадзе другога сакратара. 

Было некалькі хваляў высылкі з Польшчы беларускіх дыпламатаў у адказ на высылку сваіх дыпламатаў з Мінска. Падчас першай хвалі такім высланым быў Максім Рыжанкоў, падчас другой, як успамінаюць польскія дыпламаты, быў Котаў. 

Высланага Рыжанкова прызначылі начальнікам у беларускі Нацыянальны алімпійскі камітэт, а Котаў, пазней, стаў там ягоным намеснікам.

Потым Котаў апынуўся ў дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў, пасля быў паніжаны да намесніка начальніка аднаго з аддзелаў у Кіраўніцтве спраў Лукашэнкі.

Анатоль Котаў падчас працы ў дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў. Фота: Анлайнер

У 2020 Котаў адтуль пайшоў, не пагадзіўшыся з палітыкай Лукашэнкі, і выехаў у Польшчу, дзе стаў правай рукой Паўла Латушкі.

Імаверна, менавіта на фонд Котава, які ў таго быў, а ў Латушкі — не было, і паступалі грошы на дзейнасць НАУ. Але старыя знаёмыя ў выніку разышліся менавіта па фінансавых прычынах і дагэтуль судзяцца за грошы.

Чытайце таксама: Латушка прызнаўся, што ўжо некалькі гадоў судзіцца са сваім былым паплечнікам Анатолем Котавым

Котаў жа ў 2021-м знайшоў новых саюзнікаў і стаў адным з арганізатараў Форума дэмакратычных сіл — разам з Валерыем Цапкалам, Вольгай Карач і іншымі дзеячамі. У Беларусі кожнаму з іх урэшце завочна прысудзілі па 12 гадоў зняволення і гіганцкія штрафы. Котаў атрымаў 600 тысяч рублёў штрафу.

У сітуацыі з Котавым шмат няяснага — і гэтым яна нагадвае сітуацыю з Анжалікай Мельнікавай, іншай паплечніцай Паўла Латушкі, якая лічыцца зніклай, але якая, як пазней высветлілася, таемна сустракалася з легендаваным агентам беларускіх спецслужбаў.

Каментары65

  • Астапы вяртаюцца дадому
    25.08.2025
    Кантора памерла, мы тут болей непатрэбныя! Мы пойдзем па залітаю сонцам дарозе, а Фунта павядуць у хату з чырвонай цэглы, да вокнаў якой па дзівацтве архітэктара прышрубаваныя таўсценныя краты.
  • Аскольд
    25.08.2025
    очередной гэбэшный внештатный агент. Господа демократы, тщательнее проверяйте своих подчиненных на лояльность.
  • Хм...
    25.08.2025
    Гэта той Котау зь якiм НАУ працяглы час судзiцца за грошы, i якi, тэарэтычна, паказау Мельнiкавай, што нiякай адказнасьцi за прысабечаныя грошы грантасмокау ня будзе?

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Дар'я распавяла, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?37

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго9

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз13

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць