Меркаванні1818

Ці перагорнем старонку 2020-га? Бугай мае на ўвазе адно, а Лукашэнка — зусім іншае

Ці варта мяняць адны «нерэалістычныя чаканні» на іншыя? Стары Буркун з «Салідарнасці» адрэагаваў на рэзанансны артыкул Міколы Бугая ў «Нашай Ніве». Перадрукоўваем яго тэкст. 

Артыкул шаноўнага Міколы Бугая выклікаў супярэчлівую рэакцыю нават сярод чытачоў «Нашай Нівы». Бо тэзіс, з якога пачынае аўтар, дублюе фірмовы лукашэнкаўскі: «Трэба перагарнуць старонку 2020-га». Маўляў, варта «знізіць чаканні і адмовіцца ад водападзелаў 20-га».

Шэраг спрэчных думак не перашкодзіў Бугаю трапіць у чаканні часткі супольнасці (ужо сфармаваныя). Пра тое сведчыць апытанка, якую ў сваім тэлеграм-канале зладзіў крыху раней шаноўны Сяргей Навумчык.

«Ці лічыце Вы мэтазгоднай самаліквідацыю створаных за мяжой пасля 2020 г. палітычных цэнтраў узамен на вызваленне ўсіх палітвязняў, поўную амністыю і гарантыю бяспечнага вяртання ў Беларусь усіх эмігрантаў, якія б пажадалі вярнуцца?»

На момант напісання артыкулу 57% прагаласаваўшы адказалі «так», 24% — «не», 19% — «не маю адказу».

Натуральна, гэта не сацыялагічнае даследаванне (ды й боты маглі падкарэктаваць вынікі). Але сведчанне існавання настрояў на «перагортванне».

Праблема ў тым, што перагортваць не гатовы Лукашэнка. І ніколі не быў гатовы. Ягоны адпаведны заклік быў усяго толькі хітрыкам, каб сцішыць пратэстныя настроі і выйграць час дзеля расправы з апанентамі.

Лукашэнка чарговы раз засведчыў гэта літаральна праз дзень пасля артыкула Бугая. Цытата:

«Рассчитывать на то, что мы бандитов выпустим, которые жгли, взрывали, и они это признают, [не стоит]. Мы их выпустим, а они снова против нас будут войну вести?»

Дарэчы, зараз ужо большасць сядзіць нават не за ўдзел у мірных пратэстах, а за каментары, лайкі ды іншыя падобныя праявы нелаяльнасці. Толькі што Вясна даведалася пра жахлівы выпадак, калі на 5 гадоў у калонію адправілі сям’ю — мужа, жонку і дачку — за відэа супраць гвалту сілавікоў.

Лукашэнка шалее, калі ўзгадвае пра 2020-ы. Гэта траўма застанецца з ім да скону. І гэта не той чалавек, якому ўласцівая літасць.

Таму прыхільнікам дэмакратычнай і незалежнай Беларусі папросту бессэнсоўна пагаджацца хоць на «перагортванне», хоць на «вырыванне» старонкі. Гэта ніяк не палепшыць сітуацыю, а, наадварот, створыць глыбокі і надзвычай шкодны з пункту гледжання перспектывы раскол унутры супольнасці па абсалютна штучным пытанні.

Мікола Бугай слушна піша пра неабходнасць адмовіцца ад «нерэалістычных чаканняў» (тым, у каго яны яшчэ засталіся). Аднак ці варта мяняць адны ілюзіі на іншыя?

«Перагарнуць старонку, пачаць жыццё спачатку — ах, гэтая старажытная як свет, марная мара». Эманюэль Карэр, французскі пісьменнік.

Выбар нам усім пакінулі невялікі: капітуляваць або працягваць ісці сваім шляхам.

На гэтым шляху будуць непазбежныя і патрэбныя самыя розныя кампрамісы. Але ёсць розніца паміж разумнай карэкціроўкай тактыкі і хістаннямі ад аднаго накірунку да іншага. Праўда ў тым, што мы не ведаем, які з іх вядзе да свабоды і незалежнасці. Таму ў гэтым «марафоне скрозь ноч» лепш захоўваць здаровы сэнс, спакой, гнуткасць падыходаў і нязменнасць мэт. 

Каментары18

  • Пакорны рускі мужык
    27.08.2025
    “Мікола Бугай слушна піша“

    Цар заўсёды толькі слушна думае, слушна піша і слушна робіць.
  • да, переворачиваем
    27.08.2025
    Страница, по скотному двору лукашенко, может быть перевёрнута только, когда все согласяться на лукашистскую дичь, на лукашистскую идеологию, на лукашистскую ложь названную "правдой", на отказ от всего беларуского в Беларуси, на согласие на русский мир России со всеми его прелестями, на согласие на адскую смесь в виде фашизма и большевитского тоталитаризма, на согласие быть рабами и обслугой власти и её красауцау.
    Если на это согласны, тогда да, страница будет перевёрнута навсегда и бепереворотно....
    Поэтому власть и завозит 150 тысяч пакистанцев, на место выгнаных ею и посаженых в тюрьмы сотен тысяч беларусов, не зря выгоняют молодых белорусов, они знают и понимают, что молодёжь никогда не согласится ни на такое переворачивание страниц, ни на такую скотскую жизнь, ни на такую же скотскую власть.
  • .
    27.08.2025
    Усё верна. Быдла разумее толькі мову сілы. Тых, хто здаецца, карнікі з Лукашэнкай першымі палічаць прайграўшымі, адпрацаваным матэрыялам.

    Апытанка ў Навумчыка наіўная. Нешта з альтэрнатыўнай рэальнасці, дзіцячае, тыпа "Выберы толькі адно з двух: здароўе або грошы".
    Недамоваздольны не можа дасць гарантый. Гарантыі ад Лукашэнкі пра адсутнасць рэпрэсій - як гарантыі ад Расеі пра адсутнасць войнаў.
    І сама "здзелка" ў апытанцы няправільная, з пазіцыі слабасці, так нельга дамаўляцца. Вядомы прынцып, што зробленая паслуга (самаліквідацыя) ўжо не каштуе нічога.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць