Свет1515

«Гэта быў беспрэцэдэнтны акт супраць нашага народа». Аліеў упершыню пракаментаваў забойства азербайджанцаў расійскімі сілавікамі

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў упершыню асабіста пракаментаваў рэйды супраць азербайджанцаў у Расіі і гібель двух чалавек. Ён таксама згадаў пра збіццё расіянамі азербайджанскага лайнера, назваў акупацыяй уваход Азербайджана ў СССР у 1920 годзе, канстатаваў пагаршэнне адносін з Расіяй, падкрэсліўшы, што гэта не віна азербайджанскага боку. 

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: azertag.az

У інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Арабія» Аліеў упершыню пракаментаваў забойства азербайджанцаў у Расіі. 

«Два чалавекі былі падвергнуты катаванням і забіты. А затым у афіцыйнай інфармацыі гаварылася, што яны памерлі ад сардэчнага прыступу. Нават калі яны, як кажуць, учынілі злачынства 20 гадоў таму, гэта ж людзі. З імі нельга так абыходзіцца. Што гэта за стаўленне? Сярод іх былі грамадзяне Азербайджана і грамадзяне Расіі азербайджанскага паходжання. Гэта быў беспрэцэдэнтны акт супраць нашага народа», — сказаў Аліеў.

Ён заявіў, што Азербайджан не нясе адказнасці за пагаршэнне адносін з Расіяй. Аліеў патлумачыў, што адносіны пагоршыліся пасля авіякатастрофы самалёта AzAl, збітым расійскай СПА ў снежні 2024 года ў Актаў. Паводле Аліева, расійская рэакцыя на трагедыю выклікала «вялізарнае расчараванне і незадаволенасць» у Азербайджане.

Ён параўнаў сітуацыю са знішчэннем азербайджанскімі вайскоўцамі расійскага верталёта Мі-24 у 2020 годзе. «Неадкладна, у той жа дзень, я патэлефанаваў прэзідэнту Расіі і папрасіў прабачэння. Мы неадкладна выплацілі кампенсацыю сем’ям загінулых пілотаў і міністэрству абароны. Мы пачалі расследаванне, і тыя, хто дапусціў гэтую трагічную памылку, былі прыцягнуты да адказнасці. Нічога падобнага з боку Расіі мы не ўбачылі», — сказаў ён, дадаўшы, што ў Расіі «дагэтуль не кажуць, што адбылося». 

«Мы адказваем канструктыўна і законна, але ніколі не пацярпім ніякіх прыкмет ці праяў агрэсіі ці непавагі да нас», — сказаў ён.

Таксама Аліеў заявіў пра акупацыю расіянамі Азербайджана.

«Пасля распаду Расійскай імперыі ў 1917 годзе была ўтворана Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка. Гэта была першая дэмакратычная рэспубліка ў мусульманскім свеце, заснаваная ў маі 1918 года. Яна праіснавала да красавіка 1920 года, калі расійскае войска ўварвалася ў Азербайджан і акупавала краіну. Бальшавікі, якія здзейснілі рэвалюцыю 1917 года, падманулі народ. Іх лозунгамі былі: «Фабрыкі і заводы — рабочым, зямля — ​​сялянам, свабода — народам». Мы стварылі сваю ўласную дзяржаву. Але бальшавікі забралі яе ў нас. У красавіку 1920 года расійскае войска ўварвалася ў Азербайджан і акупавала яго», — сказаў Аліеў.

Акрамя таго, Аліеў пацвердзіў, што Азербайджан падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і назваў вайну ў краіне расійскім «уварваннем».

Каментары15

  • Жвір
    27.08.2025
    Вось гэта кіраўнік, лідар дзяржавы. Дарэчы ёсьць падабенства з нашай краінай, у частцы гісторыі. Чырвоная Армія акупавала БНР, спрабавала акупаваць і Польшчу, але ў выніку паразы, разам з палякамі, раздзерла дзяржаву й народ на два кавалкі.
    Масква спрабавала забраць і Фінляндыю(1939), што ёй часткова ўдалося зрабіць, і краіны Балтыі(1940), якія яна ў выніку акупавала, толькі пазьней.
    Цяперашняя вайна Расеі супраць Украіны гэта ўжо такая самая спроба забраць тэрыторыі, але савецкай імперыі, пераемніцы імперыі Раманавых.
  • дамо больш войнаў і канфліктаў па усёй мяжы вашай імперыі як ў 1917
    27.08.2025
    Муртазаев, іван, мы толькі за! дамо больш войнаў і канфліктаў па усёй мяжы вашай імперыі як ў 1917!! а мы паціху да хаты ў ЭЗ ;)
  • пацягне ваша путінская імерыя вайну з Турцыяй і АР сёння ?
    27.08.2025
    Муртазаев, цікава , пацягне ваша путінская імерыя вайну з Турцыяй і АР сёння ))? Кітай вяртае сябе ўсходняю Сібір, і 94-96% Беларусаў за Незалежнасць, гэта афіцыйная статыстыка , яе не цяжка знайсці на БТ і на старонцы БНФ. Я разумею, вас калабарацыяністаў якія мараць пра маскоўскія пенсіі, балі і французскія булкі , ваш імперскі цягнік ужо далёка за хмарамі імперскіх мар , пра гэта вам нават Лукашэнка кажа. Прыміце РБ (ВКЛ) наша дзяржава (С. Лукашэнка не на доўга з намі) на стагоддзі

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць