У Даніі раскрылі амерыканскую «аперацыю ўплыву», накіраваную на далучэнне Грэнландыі да ЗША. Міністр замежных спраў Даніі Ларс Лёке Расмусэн выклікаў найвышэйшага амерыканскага дыпламата ў краіне (цяпер гэта часовы павераны ў справах ЗША) і выказаў пратэст з гэтай нагоды.

Пасля прыходу Дональда Трампа да ўлады ў ЗША ён заявіў, што Грэнландыя, якая з’яўляецца паўаўтаномнай тэрыторыяй Даніі, павінна стаць часткай ЗША. Яго адміністрацыя тайна пачала завязваць кантакты з людзьмі, якія маглі б дапамагчы ў гэтым.
Дацкія спецслужбы выявілі сетку з як мінімум трох амерыканцаў, якія займаліся «аперацыямі ўплыву» ў Грэнландыі, паведамляе дзяржаўная тэлерадыёкампанія DR. Раней гэтыя людзі былі блізкія да Трампа, але пакуль невядома, дзейнічалі яны па інструкцыях Белага дома ці самастойна.
Адзін з іх наведаў Грэнландыю, каб скласці спіс магчымых саюзнікаў і праціўнікаў плана далучэння вострава да ЗША, а таксама прасіў мясцовых жыхароў «падаваць інфармацыю, якая магла б выставіць Данію ў дрэнным святле ў амерыканскіх СМІ».
Двое іншых працавалі над завязваннем кантактаў з палітыкамі, бізнэсменамі і грамадскімі дзеячамі для рэалізацыі планаў Трампа. Міністр замежных спраў Даніі пацвердзіў, што «замежныя асобы» спрабуюць уплываць на будучыню Грэнландыі, і назваў падобныя спробы «непрымальнымі».
Служба бяспекі і разведкі Даніі адзначае, што Грэнландыя ў цяперашняй сітуацыі стала аб’ектам розных «кампаній уплыву», накіраваных на разлад у адносінах паміж Даніяй і Грэнландыяй.
Раней, у маі, Данія ўжо выклікала амерыканскага дыпламата пасля паведамлення The Wall Street Journal, што амерыканскія спецслужбы атрымалі заданне шукаць людзей у Грэнландыі, якія маглі б садзейнічаць перадачы вострава пад кантроль ЗША.
Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца
Візіт Вэнса ў Грэнландыю: віцэ-прэзідэнт ЗША распавёў пра пагрозы з боку Расіі і паабяцаў не ўжываць сілу
Вэнс заявіў, што Трампа «не хвалюе лямант еўрапейцаў» адносна Грэнландыі
Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю «так ці інакш»
Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?
Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары