Свет22

За два гады Еўропа ў шэсць разоў нарасціла вытворчасць боепрыпасаў

Аднак тэмпы трэба паскорыць.

Завод ва Унтэрлюсе. Фота: Morris MacMatzen/Getty Image

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў, што краіны Еўропы вырабляюць цяпер у шэсць разоў больш боепрыпасаў, чым два гады таму, але тэмпы работы ВПК трэба паскорыць.

Пра гэта Марк Рутэ заявіў падчас выступу на адкрыцці найбуйнейшага ў Еўропе завода па вытворчасці артылерыйскіх снарадаў Rheinmetall у нямецкім горадзе Унтэрлюс, піша «Укрінфарм».

«Гадавыя магутнасці Еўропы па вытворчасці артылерыйскіх боепрыпасаў у шэсць разоў большыя, чым усяго толькі два гады таму. Чакаецца, што да канца гэтага года яны дасягнуць 2 мільёнаў снарадаў. І Rheinmetall забяспечвае значную частку гэтага росту». — сказаў Рутэ.

Генеральны сакратар НАТА таксама заклікаў вытворцаў абароннай прадукцыі прыкласці аналагічныя намаганні ў павелічэнні вытворчасці танкаў, сістэм супрацьпаветранай абароны і ракет.

«Я заклікаю вас у Rheinmetall і ўсю трансатлантычную абаронна-прамысловую базу падтрымліваць высокі ўзровень вытворчасці, падымаць планку яшчэ вышэй і выкарыстоўваць магчымасці для сумеснай працы ва ўсім Альянсе і, вядома, з нашымі партнёрамі, такімі як Украіна». — сказаў Рутэ.

Толькі завод ва Унтэрлюсе плануе вырабляць 350 тысяч артылерыйскіх снарадаў у год, адзначыў Рутэ, дадаўшы, што заводы Rheinmetall па ўсім свеце сёлета плануюць выпусціць 700 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў.

Каментары2

  • Этого мало и слишком медленно
    28.08.2025
    Пока они нарастят аыскуск снарядов до двух миллионов к концу года, Россия будет производить уже три млн. Запад одряхлел и поглупел
    Это факт.
  • патрэба фронта
    28.08.2025
    каля 10 млн на год.
    А ў 6 разоў, ці ў сто разоў ад нуля, гэта ўсё адно нуль.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць