Здароўе44

Беларуска Дар'я расказала, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?

Пасля вялікай колькасці спроб зацяжарыць пара адважылася на працэдуру ЭКА. Яны падлічылі затраты на ўсе маніпуляцыі, лекі і тэсты.

Колькі гэта каштавала і чаму сужэнцы адмовіліся ад адной бясплатнай працэдуры ЭКА, даступнай грамадзянам Беларусі, пайшоўшы адразу ў платную клініку?

Дар’я з мужам. Фота: dasha.gnedko / Instagram

Сваёй гісторыяй Дар'я дзеліцца ў інстаграме.

Сям’я абрала для сябе сталічную клініку «Ева», у дзяржаўныя Дар'я не хацела ісці па прычыне няўдалых кантактаў з дактарамі адтуль, з якімі сутыкалася і яна сама, і яе знаёмыя.

«Як бы хто ні казаў, у дзяржаўных структурах стаўленне да цябе горшае і ўвагі менш. Дактары там добрыя, я ўпэўненая, але яны фізічна не даюць рады натоўпам людзей — пацыентаў там шмат, усе карыстаюцца гэтай адной даступнай бясплатнай спробай», — лічыць дзяўчына.

@dasha.gnedko Как вам сумма?) Мы правда были уверены , что меньше будет, по итогу как-то само накапало, но опять же, главное, чтобы все не зря Если потом будет какие-то еще расходы - буду делиться . #бесплодие#эко#спкя#спкя ♬ оригинальный звук - dasha.gnedko

Першы этап ЭКА-працэдуры — прыёмы ў рэпрадуктолага, мазкі і аналізы, УГД, стымуляцыя, пункцыя і падтрымка каардынатараў. Без уліку кошту прэпаратаў ён каштаваў пары 1390 рублёў. Гэта базавы, стандартны пакет у клініцы.

Асобна Дар’я вырашыла самастойна купіць іголку для пункцый (тая каштавала 110 беларускіх рублёў) і шпрыц-ручку для падскурных ін'екцый за 810 рублёў. Дадаткова спатрэбілася яшчэ адна ручка, з якой Дар’і пашчасціла, бо яе аддала іншая беларуска (на знак падзякі Дар’я купіла яе дзіцяці сертыфікат у краму «Дзіцячы свет»). Самі лекі для стымуляцыйных уколаў абышліся ў 270 рублёў.

«У дзень пункцыі трэба было аплаціць другі этап — культывацыю, апладненне, крыякансервацыю і будучую размарозку эмбрыёнаў. Гэта быў самыя вялікія выдаткі за ўсё ЭКА — 5100 рублёў».

Пасля пункцыі дзяўчыне спатрэбіліся дадатковыя прэпараты для стымуляцыі на 485 рублёў.

Дар’я з мужам. Фота: с / Instagram

«Па нашай ініцыятыве мы вырашылі зрабіць прэімплантацыйнае тэставанне эмбрыёнаў (праверка на генетычныя анамаліі яшчэ да пераносу ў матку). Тэставанне першага эмбрыёна ў клініцы каштуе 2100 рублёў, кожны наступны тэст — ужо 690 рублёў. Мы пакуль адправілі на тэставанне тры эмбрыёны, гэта выйшла на 3480 рублёў», — расказвае Дар’я.

У выніку за ўсю праграму і прэпараты пара аддала 11 705 рублёў.

«Мы, канечне, былі ўпэўнены, што менш грошай будзе, у выніку неяк само накапала, але зноў жа — галоўнае, каб усё недарэмна», — упэўненая Дар’я, яе падтрымлівае тут і муж, які, сярод іншага дапамагаў ёй рабіць уколы ў жывот.

Каментары4

  • 105 times
    28.08.2025
    >Сям’я абрала --- ВЫБРАЛА!!! ... "абраць" - ЭТО "ИЗБРАТЬ"
    >купіць іглу --- ІГОЛКУ
  • циник
    28.08.2025
    Потрясающий олень, в книгу рекордов
  • Ёсік
    28.08.2025
    Рэклама?

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год12

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

Памёр Фелікс Гумен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год12

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць