Тэатр

Пасля «Дзядоў» «Тэатр Ч» паставіць «Смутак Сатаны»

Прыватны «Тэатр Ч» пачаў сваю дзейнасць вясной мінулага года.

Тады літоўскі рэжысёр Рамуне Кудзманайтэ паставіла ў Мінску «Дзяды» – культавую паэму Адама Міцкевіча. Цяпер

стала вядома пра наступны праект «Тэатра Ч». Гэта спектакль «Смутак Сатаны» паводле містычнага рамана англійскай пісьменніцы Марыі Карэлі. Спецыяльна для пастаноўкі яго пераклалі на беларускую мову.

Твор, напісаны ў 1895 годзе, расказвае пра таленавітага пісьменніка Джэфры Тэмпесте, які жыве ў галечы. Багаты князь-філантроп уводзіць творцу ў вышэйшыя колы і дае шмат грошай. Пісьменнік становіцца багатым снобам, але так і не атрымлівае літаратурнага прызнання. А калі спрабуе апамятацца, ужо позна.

Ставіць «Смутак Сатаны» будзе Рамуне Кудзманайтэ.

На яе думку, у творы Карэлі ідзе гаворка пра вечныя каштоўнасці, якія ў наш час губляюць значнасць. «Рэлігія сыходзіць з нашага жыцця. Людзі ўжо не слухаюць запаветы», – кажа Кудзманайце. Але яна

падкрэслівае, што пастаноўка будзе не пра Літву, не пра Расію, а пра Беларусь. «Калі б я ставіла «Смутак Сатаны» ў Літве, рабіла б гэта па-іншаму».

Да ўдзелу ў пастаноўцы плануюць запрасіць тых жа акцёраў, якія ўдзельнічалі ў «Дзядах». Сярод іх былі купалаўцы Раман Падаляка, Аляксандр Малчанаў, Святлана Анікей, Зоя Белахвосцік, а таксама іх калегі з іншых тэатраў.

Некалькі выканаўцаў былі адабраныя праз кастынг.

У сацыяльных сетках тэатр запрашаў да ўдзелу «акцёраў: дзяўчат мадэльнай знешнасці, мужчын атлетычнага целаскладу ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў, а таксама жанчын і мужчын ва ўзросце ад 55 гадоў».

Прэм’ера спектакля папярэдне запланавана на восень 2014 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы14

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Балістыка ў Беларусі стане пагрозай для захаду Украіны3

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку7

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст1

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу20

У пяцізоркавым гатэлі хлопчык выпаў з акна і загінуў. Бацьку аштрафавалі на тры тысячы еўра1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка22

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы8

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы14

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць