Андрэй Расінскі. Кадры

«Дзікае паляваньне караля Стаха» і «Мярцьвяк»

На экране – шэдэўр Валера Рубінчыка і трансцэндэнтнае вандраваньне ад Джыма Джармуша.

ТВ, 21 красавіка, субота


Дзікае паляваньне караля Стаха

Мярцьвяк

СТВ, 13.50 1-ая сэрыя. У нядзелю – 2-ая сэрыя.

posterДзікае паляваньне караля Стаха

Беларусь, 1979, каляровы, 134 хв (2 сэрыі)

Рэжысэр: Валер Рубінчык

Ролі выконваюць: Барыс Плотнікаў, Алена Дзімітрава, Альбэрт Філозаў, Раман Філіпаў, Барыс Хмяльніцкі, Валянціна Шэндрыкава, Аляксандар Харытонаў, Ігар Клас, Уладзімер Фёдараў, Марыя Капніст

Жанр: Філязофска-гістарычны гатычны дэтэктыў-прыпавесьць паводле аднайменнага раману Ўладзімера Караткевіча

Адзнака: 7 (з 10)

Гран-пры на І МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў “Містыфэст” ў Католіку (Італія, 1980). Адмысловы прыз журы “за лепшую другаплянную жаночую ролю” В.Шэндрыкавай на Х МКФ фільмаў жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы (Францыя, 1980). Адмысловы прыз журы ІV МКФ у Манрэалі (Канада, 1980). Дыплём на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесту (Італія, 1981). Дыплём фільму на МКФ “Фільмэкс” у Лос-Анджэлесе (ЗША, 1981). Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў у Брусэлі (Бэльгія, 1983)

Для даведніка Фільмы жахаў. Энцыкляпэдыя самага страшнага:

Напрыканцы ХІХ стагодзьдзя малады этнограф Андрэй Беларэцкі (Барыс Плотнікаў) прыяжджае ў стары палац, што ў Балотных Ялінах. Гаспадыня палацу (Алена Дзімітрава) – апошняя з роду Яноўскіх, над якім вісіць праклён “дзікага паляваньня караля Стаха”. Але прывіды зь мінулага маюць плоць і кроў…

Экранізацыя знакавага раману Ўладзімера Караткевіча выклікала папрокі гісторыкаў і незадавальненьне самога аўтара (які на карціне быў сцэнарыстам). Рэжысэр Валер Рубінчык стварыў самастойную, адстароненую мэлянхалічную прыпавесьць.

Туманы, дажджы, падмарожаная гразь багны (знойдзеная на вайсковым палігоне!), халодна-сінія калідоры палацу, кроў ахвяры на сьнезе – абсалютная візуальная дасканаласьць (апэратарка Логінава, мастак Чартовіч) і тапаграфія соннай душы. А слынная сцэна дзікага паляваньня зьнятая са зьменаю колераў і ў рапідзе – каб перадаць вязкі кашмар перасьледу.

Самыя “караткевічаўскія” кадры ў рамане адсутнічаюць і прыдуманы рэжысэрам: падае ссохлае дрэва, паляваньне забівае батлейнікаў, вар’ятка Кульша (Шэндрыкава) апранае старажытныя шаты. І нат сцэна закопваньня аголенай Яноўскай у пух (здымкі 1979 году!) – няпраўда з гледзішча сюжэту і этнаграфіі – працуе на містыка-філязофскую атмасфэру стужкі.

Ахвяраю гэтай атмасфэры стаецца дэтэктыўная дынаміка: героі ня столькі кантактуюць паміж сабою, колькі заглыблены ў летаргію – слухаюць страхі свайго сэрца й занураюцца ў трывожную музыку (пранізьліва-гулкі шэдэўр Яўгена Глебава).

Вытокі фільму не ў літаратуры і не ў гісторыі.

Страшныя маскі прывідаў – гэта Еранім Босх; сутоньні палацу – Роджэр Корман (хаця здымачная група ніводнай стужкі амэрыканскага караля B-movie ня бачыла; для абавязковага прагляду былі – забароненыя ў СССР Хічкок і Палянскі).

А маркотлівае надвор’е, поўнае тугі страхаў, мог бы зьняць Фэдэрыка Фэліні, нарадзіся ён у Беларусі.

СТВ, 22.50

posterМярцьвяк (Dead Man)

ЗША – Нямеччына – Японія, 1995, чорна-белы, 121 хв.

Рэжысэр: Джым Джармуш

Ролі выконваюць: Джоні Дэп, Гэры Фармэр, Грысьпін Гловэр, Лэнс Гэнрыксэн, Майкл Ўінкат, Яўген Бірд, Джон Гёрт, Робэрт Мітчум, Ігі Поп, Гэбрыэл Бірн

Жанр: Прыпавесьцевы трызьненьнік-вэстэрн

Адзнака: 8 (з 10)

На Канскім кінафэсьце Джым Джармуш намінаваны на “Залатую галіну”, прыз Эўрапейскай кінаакадэміі

Сьмяротна паранены герой (Джоні Дэп), які носіць аднолькавае імя й прозьвішча з паэтам Ўільямам Блэйкам, вандруе з індзейцам па імені Ніхто (Гэры Фармэр).

Трансцэндэнтнае блуканьне на мяжы жыцьця й сьмерці (што падкрэсьлівае чорна-белы колер), разыгранае незалежным амэрыканскім рэжысэрам.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ3

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ3

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць