Грамадства33

Псіхолагі: Канавалаў сярэдняга розуму, але валявы; Кавалёў вельмі разумны, але няўстойлівы

Расстройстваў псіхікі і сэксуальных расстройстваў не маюць.

Эксперты не знайшлі дастатковых падстаў казаць пра тое, што ў Дзмітрыя Канавалава была паталагічная цяга да выбухаў. Гэта вынікае з абнародаваных 27 кастрычніка ў судзе над абвінавачванымі ў тэрарызме матэрыялаў судова-псіхолага-псіхіятрычна-сексалагічна-наркалагічнай экспертызы, якая праводзілася з 25 мая па 10 чэрвеня гэтага года.

У матэрыялах справы выснова пра такую цягу робіцца на падставе расповедаў аб паводзінах Канавалава яго брата Аляксандра і другога абвінавачванага па справе аб тэрарызме Уладзіслава Кавалёва.

Эксперты таксама прыйшлі да высновы, што ў Канавалава не было і няма алкагольнай залежнасці.

Згодна з іх высновамі, падчас учынення інкрымінаваных Канавалаву злачынстваў у 2000–2011 гадах ён не пакутаваў на хранічныя псіхічныя захворванні, часовыя расстройствы псіхікі, знаходзіўся ў яснай свядомасці, арыентаваўся ў становішчы, мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў, кіраваць імі. Як мяркуюць эксперты, яго дзеянні насілі мэтанакіраваны характар і ён меў магчымасць выбару. Эксперты таксама зазначылі, што Канавалаў не пакутаваў і не пакутуе на расстройства палавой перавагі, але ў яго слабая ідэнтыфікацыя з роляй мужчыны.

Як вынікае з матэрыялаў справы,

у размовах з экспертамі Канавалаў усведамляў, што яму пагражае або пажыццёвае зняволенне, або расстрэл,
адмаўляў наяўнасць суіцыдальных думак раней і цяпер. Устаноўленае экспертамі IQ Канавалава складае 95,
яны выявілі ў яго нізкі ўзровень варожасці і сярэдні — агрэсіўнасці.
Эксперты лічаць яго эгацэнтрычным, схільным спісваць свае няўдачы на іншых людзей, ён імкнецца згладжваць канфлікты, упэўнены у сабе. На думку спецыялістаў, у абвінавачванага прысутнічаюць вялікае імкненне да пераадолення перашкодаў, уменне кантраляваць свае эмоцыі і паводзіны, нізкі ўзровень міжасобаснай сімпатыі, упартасць у дасягненні мэтаў, дакладнасць у іх пастаноўцы, незацікаўленасць у супрацоўніцтве з іншымі людзьмі. Згодна з высновамі экспертаў, Канавалаў падмяняе маральныя катэгорыі рэалістычнымі, імкнецца ў першую чаргу задаволіць свае інтарэсы. Спецыялісты таксама ўказваюць, што ў абвінавачванага завышаная самаацэнка, ён мае ўяўленне пра сябе як пра моцную асобу і бязмежна ўпэўнены ў сваіх сілах. Мае схільнасць да дамінавання, аднак прыкметаў жорсткасці не назіраецца.

Што тычыцца Уладзіслава Кавалёва, то эксперты таксама мяркуюць:

ніякіх хранічных псіхічных захворванняў у яго не было і няма.
У перыяд учынення інкрымінаваных яму злачынных дзеянняў знаходзіўся ў яснай свядомасці. Устаноўленае экспертамі IQ Кавалёва — 114.
Узроўні агрэсіўнасці і варожасці нізкія.

Эксперты адзначылі шырыню поглядаў Кавалёва, яго гнуткасць, адсутнасць злапамятнасці, прыняцце адказнасці за падзеі ў жыцці на сябе, здольнасць паглядзець на свет вачамі іншага чалавека, неканфліктнасць, патрэбнасць у незвычайных прыгодах, разуменне эмоцый іншых людзей, няўстойлівую самаацэнку, аслабленную самапавагу, адсутнасць схільнасці да ўлады над іншымі людзьмі.

Спецыялісты канстатавалі, што Кавалёў можа адмовіцца ад уласных інтарэсаў, калі іншы чалавек мае над ім уладу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць