Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Гнілі ў акопах — пойдзем у зямлянкі?

Чарговую вайну з Расіяй Лукашэнка трымае ў беспрэцэдэнтна нявыгадных ўмовах. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

На першы погляд — цалкам дэжавю. Розніца, аднак, у тым, што чарговую вайну з Расіяй Лукашэнка трымае ў беспрэцэдэнтна нявыгадных ўмовах.

Летась таксама ў чэрвені грымнула малочная вайна, цяпер вось — здаецца, пятая газавая. Тады Лукашэнка падвесіў дамову аб КСАР, цяпер — Мытны звяз. Але ступень рызыкі для беларускага кіраўніцтва зараз непараўнальна большая.

Калі Масква стане мачыць па поўнай праграме, то плакалі сакральныя 500 долараў пад выбары. Ды і сам

сюжэт выбарчай кампаніі ў такім разе абяцае нязменнаму прэзідэнту багата непрыемных сюрпрызаў з кляймом Made in Russia.

Але ж і капітуляваць зараз, умомант сплаціць запазычанасць ды пайсці ў той Мытны звяз на ўмовах Расіі — гэта, асабліва пасля гучных заяў, што ніхто нас не нахіліць, азначала б для Лукашэнкі поўную страту аблічча.

Між тым 4–5 ліпеня ў Астане — новы дэдлайн. Масква разлічвае, што там на саміце ЕўрАзЭС, сумешчаным са святкаваннем 70-годдзя Назарбаева, наравісты беларускі партнёр уздыме рукі, пагодзіцца на мытную тройку.

Відавочна, што Лукашэнка пераацаніў магчымасць згуляць на зацікаўленасці Масквы ў гладкім старце Мытнага звязу. Канечне, зацікаўленасць вялікая, аднак

Расія трымаецца прынцыпу: куды ён дзенецца з падводнай лодкі!

Сапраўды, вось і дзеячы з Кіева падклалі свінню, адрапартаваўшы Маскве, што гатовы пампаваць газ у Еўропу ў абыход сінявокай рэспублікі. Замуравалі, дэманы!

Еўропа ж рэагуе вяла. Свая кашуля бліжэйшая да цела. Шанец зблізіцца за кошт «Усходняга партнёрства» бяздарна змарнаваны як Мінскам, так і Бруселем. Дачыненні са Штатамі таксама застаюцца на пункце замярзання. Вось і крычы зараз, як той пастушок: ваўкі! ваўкі!

Эксперты схіляюцца да думкі, што Крэмль наўрад ці пачне гэтым разам паўнамаштабную аперацыю па замяшчэнні ўлады. Няма ні належных вагароў, ні надзейнай замены. Але за пралангацыю расійскае кіраўніцтва пастараецца выціснуць па максімуме. Колькі будзе каштаваць Беларусі чацверты тэрмін Лукашэнкі — застаецца толькі гадаць.

Прычым

плата акажацца суровай у любым разе: ці ў сэнсе здачы, ці ў сэнсе запозненай дыверсіфікацыі ды змушанай эканамічнай ломкі. З рыторыкі айчыннага начальства вынікае поўная беспрасветнасць: гнілі ў акопах — пойдзем у зямлянкі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй10

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША1

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

У Бераставіцы навучэнцаў пасялілі ў непрыдатным для жыцця інтэрнаце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй10

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць