Грамадства55

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу

Першы нацыянальны канал беларускага дзяржаўнага радыё ўжо на працягу трох тыдняў не вядзе трансляцыю святой імшы з мінскага архікатэдральнага касцёла. Раней такая трансляцыя адбывалася кожную нядзелю ў 8.15, піша Katolik.life.

Прыпынена трансляцыя Імшы на Беларускім радыё — чаму гэта праблема

Пра гэта расказалі ў сацсетках вернікі напярэдадні мінулай нядзелі — паводле іх, трансляцыі не было ўжо два тыдні. І сапраўды, у нядзелю 12 ліпеня ў эфіры радыё імша зноў не гучала, замест яе грала класічная музыка.

Гэта пацвярджае інфармацыя на сайце радыё, дзе пералічваецца ўсё, што было ў эфіры па хвілінах. У праграме перадач у 8.15 была пазначаная праграма «Каталіцкая пропаведзь», а па факце ў эфіры была «Тэматычная рубрыка».

Адна з верніц патлумачыла, чаму трансляцыя імшы па радыё вельмі важная, а іншыя вернікі паспрабавалі даведацца, што здарылася і ці чакаць аднаўлення трансляцыі.

Паводле жыхаркі невялікага горада, яна мае ляжачую сваячку, якая слухае радыё і ўжо шмат гадоў моліцца дзякуючы трансляцыі святой імшы. Цяпер яна адчувае вялікі стрэс праз тое, што ўжо тры тыдні не можа далучацца да набажэнства.

Такі выпадак — не адзіны. Многія пажылыя вернікі не маюць магчымасці рэгулярна бываць у храме на імшы, таму дыстанцыйна з дапамогай радыё далучаюцца да малітвы. З мінскага архікатэдральнага і іншых касцёлаў Беларусі вядзецца відэа-трансляцыя ў інтэрнэце, але зноў жа многія пажылыя людзі не маюць гаджэтаў і доступу ў інтэрнэт. Акрамя таго, трансляцыя імшы па радыё мае важнае евангелізацыйнае значэнне.

Пры гэтым праваслаўная перадача «Духоўнае слова» па-ранейшаму гучыць на радыё, а каталіцкая перадача — не.

Як даведаліся вернікі, у парафіі архікатэдральнага касцёла не мелі інфармацыі пра тое, што трансляцыя імшы не вядзецца. Парафіяне назіралі, як дзеля эфіру службу ў 8.15 праводзяць літаральна па секундамеры — спецыяльна для таго, каб укласціся ў адведзены на радыё час.

Так імшу і працягвалі адпраўляць ўвесь гэты час. Атрымліваецца, парафію не папярэдзілі пра тое, што трансляцыя спыненая.

У праграме перадач радыё на бягучы тыдзень «Каталіцкая пропаведзь» зноў значыцца ў нядзелю ў 8.15. Вернікі спадзяюцца, што гэтым разам імша прагучыць і што прычыны прыпынення трансляцыі былі тэхнічнымі.

Каталіцкая імша транслюецца апошнія пяць гадоў пасля аднаўлення перадачы ў 2021 годзе, калі на адрас уладаў і кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі звярнуўся тагачасны Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Каментары5

  • Ggf
    13.07.2026
    А на гэтым радыё ці засталася беларуская мова?
    Ці ўжо там ўсе па руцку. Як і загадана акупантамі.
  • Розьніцы няма
    13.07.2026
    Лукашызм = саветызм вырыгнуты нанова. Перасьлед беларускае мовы, гісторыі, культуры й рэлігіі па загадзе іншаземнае Масквы. Божа, збаў нас ад гэтае чырвона-карычневае чумы з Усходу!
  • Тэкля
    13.07.2026
    Нейкая недаставерная інфармацыя. Кожную нядзельную раніцу слухаю імшу. І ўчора, 12 ліпеня, слухала

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць