Культура44

Пабялілі ўсё, да чаго змаглі дацягнуцца. У касцёле ў Жупранах, дзе пахаваны Багушэвіч, зрабілі еўрарамонт

Інтэр'ер неагатычнага Петрапаўлаўскага касцёла ў Жупранах Ашмянскага раёна зведаў рамонт, які мяжуе з вандалізмам. Мясцовыя ж улады хваляцца, што храм заззяў пасля абнаўлення.

Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Днямі старонка «Ашмяншчына Турыстычная» ў фэйсбуку, якую вядзе дзяржаўны турыстычны інфармацыйны цэнтр, радасна апублікавала відэа знутры неагатычнага касцёла Пятра і Паўла ў Жупранах. Менавіта каля сцен гэтай святыні, пабудаванай у 1853—1875 гадах, спачывае класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Аўтары допісу захапляюцца тым, як пасля рамонтных работ «ззяе абноўлены інтэр'ер», які нібыта вярнуў храму сапраўдны бляск.

Аднак тое, што мясцовыя чыноўнікі ад турызму называюць бляскам, спецыялісты лічаць непапраўным варварствам. Тэлеграм-канал «Спадчына» звярнуў увагу на тое, якія страты панёс помнік архітэктуры падчас гэтага абнаўлення.

Бетонны подыум

Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах. Фота: Яндэкс Карты
Інтэр’ер касцёла на фотаздымку 1930‑х гадоў. Бачны распісаны пад мармур алтар, драўляная балюстрада перад ім, роспісы на скляпеннях, а таксама абразы-стацыі на слупах. Усё гэта захоўваў Жупранскі касцёл да нядаўняга часу. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Адна з галоўных прэтэнзій тычыцца алтарнай часткі храма (прэзбітэрыя). На даваенных фотаздымках 1930‑х гадоў там выразна бачны аўтэнтычны драўляны насціл з прыступкамі, які быў адгароджаны ад астатняй прасторы храма драўлянай балюстрадай з фігурнымі балясамі. У час цяперашняга рамонту насціл быў узарваны, а на яго месцы з керамзітабетону адліты новы подыум, які, як адзначае аўтар канала, не паўтарае абрысы старога. Не вярнулася на сваё месца і гістарычныя балюстрада. 

Прыступкі да алтара, адлітыя ў час апошняга рамонту з керамзітабетону. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Новы бетонны подыум перад алтаром. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Разам з тым з інтэр'ера святыні бясследна зніклі некаторыя абразы з бакавых алтароў. Кудысьці падзеліся і гістарычныя абразы-стацыі ў характэрных рамах з крыжыкамі, якія складалі неад'емную частку ўнутранага аздаблення і таксама выразна бачныя на здымках мінулага стагоддзя.

Страта ахоўных роспісаў

Роспісы скляпенняў над алтаром. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Вельмі дзіўна абышліся і з аздабленнем сцен. Жупранскі касцёл унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі пад фармулёўкай: «Петрапаўлаўскі касцёл. Арнаментальныя роспісы інтэр’ера». Гэта азначае, што ўнутраныя размалёўкі з'яўляюцца паўнацэнным элементам помніка архітэктуры нароўні з яго фасадамі і ахоўваюцца законам.

Як выглядалі інтэр’еры касцёла ў Жупранах да нядаўняга часу. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Алтар пасля рамонту. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Інтэр’еры былі цалкам выбеленыя, памалявалі нават арган на хорах. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У 1930‑я гады архітэктурная дэкарацыя алтара была распісаная пад мармур. Пазней, у савецкі час, яе замазалі алейнай фарбай. Паводле рэстаўрацыйнай метадалогіі, сучасныя работы павінны былі ўключаць навуковую расчыстку і раскрыццё гэтых арыгінальных пластоў.

«Цяпер, замест навуковай расчысткі і рэстаўрацыі, і алтар, і ўсе сцены, і ўсе скляпенні проста пафарбавалі ў белы. У белы колер пафарбавалі нават арган на хорах», — піша аўтар канала.

У выніку такога падыходу сёння ў інтэр'еры святыні не пабачыць аніводнага фрагмента гістарычных роспісаў.

Актывісты бачаць у праведзеных працах прамыя прыкметы парушэння заканадаўства ў сферы аховы помнікаў і ўжо накіравалі афіцыйныя скаргі ў Міністэрства культуры і абласную пракуратуру з патрабаваннем абавязаць уласніка за ўласны кошт аднавіць знішчаныя элементы ў іх першапачатковым выглядзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Сьвента
    03.07.2026
    Сьвіслацкі жабец, хораша! богаўгодна!
  • Пролетарским атеистам итак сойжет
    03.07.2026
    Главное, чтобы пузо было набито, и циркулярка работала.
  • Drill baby drill
    04.07.2026
    Такое самаўпраўства і "аблагражываніе" паўсюдна ў беларускіх гістарычных касьцёлах. Як правіла, ксяндзы абсалютна неадукаваныя у сфэры рэстаўрацыі, рамонту і ці проста рутыннай прафілактыкі работ у гістарычных будынках, і таму маем рамонты, аля "дажынкі". Было б разумна у дыяцэзіях наладзіць хоць якія-небудзь інфармацыйныя сэмінары са спецыялістамі для сьвятароў або прадстаўнікоў парафіяльных радаў якія апякуюцца старадаўнімі касьцёламі

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын22

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын22

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць