Грамадства1313

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку

З 1 студзеня 2027 года ў Беларусі пачне дзейнічаць новая рэдакцыя Воднага кодэкса, якая ўводзіць дадатковыя патрабаванні да штучных вадаёмаў на прыватных зямельных участках.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле новых правіл, на адным пляцы дазваляецца мець толькі адну сажалку-копанку. Пры гэтым яе плошча не павінна перавышаць 5% ад агульнай плошчы зямельнага надзелу.

Сажалкай-копанкай лічыцца штучны вадаём з плошчай воднай паверхні не больш за 0,01 гектара (адна сотка) і глыбінёй да двух метраў. Выкарыстоўваць яе можна толькі для асабістых патрэб, напрыклад для паліву або развядзення рыбы без камерцыйнай дзейнасці.

Новае заканадаўства таксама забараняе ствараць на прыватных участках іншыя віды паверхневых вадаёмаў. Акрамя таго, устаноўленыя патрабаванні да размяшчэння сажалкі: яна павінна знаходзіцца не бліжэй чым за тры метры ад берагавой лініі прыродных вадаёмаў і не менш чым за тры метры ад мяжы суседняга пляцу.

Гэтыя нормы будуць распаўсюджвацца не толькі на новыя, але і на ўжо наяўныя вадаёмы. Калі на ўчастку ёсць некалькі сажалак або іх памеры перавышаюць дапушчальныя межы, уладальнікам давядзецца прывесці сваю тэрыторыю ў адпаведнасць з патрабаваннямі закона.

Пры гэтым для стварэння сажалкі-копанкі не спатрэбіцца распрацоўка праектнай дакументацыі. Такі вадаём будзе знаходзіцца ў адасобленым карыстанні ўладальніка ўчастка, таму іншыя людзі змогуць карыстацца ім толькі з яго дазволу. Выключэнне зроблена для тэхналагічных аб'ектаў, у тым ліку супрацьпажарных вадаёмаў.

Каментары13

  • Гг
    06.06.2026
    Блін нахалерфы яны гэта робяць? Пастаянна прыдумваюць нейкую лухту каб зрабіць жыцце людзей яшчэ меньш выносным? Які сэнс у гэтым дэбільным законе? Каб штрафы пэўна спагнаць ці нешта такое . Пачвары
  • копань
    06.06.2026
    зачем нам "сажалка", еслі есть нормальное русское слово :

    копанка(RUS) = Яма, ров, колодец, выкапываемые для собирания дождевых или грунтовых вод;
    см.копань 1.
  • Оле Лукое
    06.06.2026
    У́се гэтыя ,,законы,, і ,,пастановы,, хунты , пачынаючы з 1994 г , будуць скасаваныяьСоймам .

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць