Здарэнні22

Мінчанка прыехала ў Гомель, засялілася ў гасцініцу і стала чакаць вяртання 200 тысяч рублёў

Гісторыя з разводам на грошы пачалася звыкла. 59‑гадовай жанчыне патэлефанавалі з прапановай замяніць чып для дамафона.

Не звярнуўшы ўвагі на замежны нумар, яна паведаміла суразмоўцу код з СМС, пасля чаго размова перарвалася, паведамляе СК.

Затым патэлефанавала невядомая, якая прадставілася супрацоўніцай Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі. Яна сказала, што ашуканцы могуць скарыстацца яе персанальнымі звесткамі, і запатрабавала напісаць заяву паводле ўзору, а пасля адправіць яе фота «праваахоўніку».

У выпадку непадпарадкавання мінчанцы прыгразілі вобшукам. Спалохаўшыся такой перспектывы, жанчына выканала ўсё, што ад яе патрабавалі.

На наступны дзень жанчыне патэлефанаваў ілжэсупрацоўнік Следчага камітэта. Ашуканец паведаміў, што ноччу з банкаўскай карты мінчанкі здзяйсняліся спробы пераводу грашовых сродкаў на замежныя рахункі, і запатрабаваў задэклараваць усе грошы. Пацярпелая склала свае зберажэнні ў канверт і перадала яго кур’еру.

Жанчына таксама па патрабаванні махляроў прадала свой аўтамабіль і аддала пасыльнаму зламыснікаў грошы. Яна ж аформіла пазыкі ў банках і накіравала ўсе сродкі ашуканцам «для дэкларавання».

У выніку жанчына выканала ўсе ўказанні, а пасля на таксі адправілася ў Гомель, дзе зняла нумар у гасцініцы і чакала вяртання сродкаў. Калі з ёй ніхто не выйшаў на сувязь, яна ўсвядоміла, што стала ахвярай падману, і звярнулася ў міліцыю.

Агулам жанчына страціла больш за 200 тысяч рублёў.

Каментары2

  • Ёсік
    04.05.2026
    Людцы, ці вы ўсе злодзеі, што вас так пужае вобшук? Хай прыходзяць. Потым высьвятляецца, што толькі два зь дзесяці маюць вялікую суму грашыма дома, астатнія восем здымаюць з рахункаў. Ёлупні, адкажыце па-беларуску, спытайцеся па-беларуску, і ўсе стасункі з адмыслоўцамі, сьледчымі, пракурорамі скончацца не пачаўшыся.
  • Тэкля
    04.05.2026
    Нават каментаваць не мае сэнсу. Зомбі

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць