Нерухомасць

З асобным уваходам і зонай барбекю. У «Мінск-Свеце» ёсць такая кватэра

У сучасных жылых раёнах Мінска часам можна сустрэць тое-сёе нечаканае. Напрыклад, у «Мінск-Свеце» сярод тысяч звычайных кватэр на паверхах ёсць і прапанова для выбраных — жыллё на першым паверсе з асобным уваходам, ды яшчэ і з зонай барбекю, піша Onliner.by.

Кватэра плошчай 41,9 кв. м знаходзіцца на першым паверсе 15‑павярхоўкі на вуліцы Савіцкага, 2. Гэта дом пад назвай «Сеул». Уваход у аднушку знаходзіцца недалёка ад пад'езда і ўяўляе сабой шкляную канструкцыю, якую лёгка зблытаць з якім-небудзь грамадскім аб'ектам тыпу крамы.

На планіроўцы відаць, што ў кватэры ёсць тэраса, веранда і агульная зона. Здаецца, увайсці ўнутр можна не толькі з вуліцы, але і з ліфтавага холу — як каму зручна.

Жылая прастора мае высокія столі, таму стала магчымым стварэнне так званай антрэсолі — другога паверха, на якім традыцыйна размяшчаецца спальня.

— Столі вышынёй 4 метры дазволілі стварыць другі ўзровень (спальня), што значна павялічвае карысную плошчу, — падкрэслівае рыэлтар. — Дзякуючы другому паверху рэальная плошча складае 56,4 метра.

Дызайн інтэр'ера хітрасплятаны. Вось як ён апісваецца ў аб'яве:

— Кожная дэталь прадумана для вашай зручнасці — убудаваныя шафы і антрэсолі для захоўвання рэчаў. Лесвіца з масіва дуба, ванна з гідромасажам, уся тэхніка італьянскага брэнда, вінная шафа. Сцены распісаны мастаком уручную, што надае памяшканню індывідуальнасць і стыль.

Ну а на тэрасе ўлетку можна смажыць шашлыкі:

— Свая агароджаная тэрыторыя, дзе можна абсталяваць зону для барбекю. Дазвол ад пажарнай службы атрыманы!

Кошт нестандартнай двухузроўневай кватэры — $139 000.

Каментары

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі15

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі15

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць