Грамадства2020

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў

У Беларусі ў 2025‑м нарадзілася менш за 6 дзяцей на 1000 чалавек. Горш толькі ў Паўднёвай Карэі, Украіне і карлікавых Ватыкане і Сан-Марына.

AP Photo Pavel Bednyakov

За 2025 год у Беларусі нарадзілася 54 257 дзяцей, гаворыцца ў статыстыцы Белстата.

Гэта чарговы антырэкорд — у 2024‑м налічылі 58 938 дзяцей, што таксама лічылася найгоршым паказчыкам з часоў вайны.

Больш за ўсё дзяцей нарадзіліся ў Мінску (9543), Мінскай вобласці (9139) і Брэсцкай вобласці (9285). Менш за ўсё — у Віцебскай вобласці — 5773.

Калі параўнаць з годам прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады, то колькасць народжаных скарацілася роўная ўдвая. У 1994 годзе з'явілася на свет 111 тысяч дзяцей.

У выніку агульны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за 6 (лічыцца колькасць народжаных на 1000 чалавек).

Беларускія 5,99 — катастрафічны паказчык. Горш у свеце толькі ў Паўднёвай Карэі (4,76), Украіне (5,65), а таксама карлікавых Ватыкане і Сан-Марына.

Хоць у рэальнасці карціна ў Беларусі трохі лепшая. Проста ўлады сталі закладнікамі таго, што завышаюць колькасць насельніцтва. Калі пералічваць колькасць нараджэнняў не на дэкларуемыя 9,1 мільёна чалавек, а на рэальныя 8-8,5 мільёна (то-бок не ўлічваць беларусаў, якія выехалі з краіны), то паказчык выглядаў бы прэзентабельней.

Каментары20

  • Filipp
    28.04.2026
    Да гэтага вось свет прыйшоў праз фемінізм, толькі праз нейкую іншую ідэалогію магчыма выйсці з гэтага крызісу.
  • на скотных дворах иначе не может быть
    28.04.2026
    В Украине - ВОЙНА ! и выехало 6 млн человек, в основном женщины, сравнение, в отношении Украины, не корректное.
    А остальные - скотные дворы описанные Орруэлом.
  • Шрэк
    28.04.2026
    Дык у Паўночнай ці Паўднёвай Карэі?

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»77

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў5

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

Google у тры разы скарачае аб'ём бясплатнага «воблака» для новых карыстальнікаў6

Стваральнік «Куфра»: Цяпер не час пытацца, што Ціханоўская можа зрабіць для цябе. Пытанне, што можаш зрабіць ты15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»77

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць