Літва не адкрые паветраную прастору для палёту Фіца ў Маскву на Дзень Перамогі
Вільня афіцыйна пацвердзіла, што не адкрые паветраную прастору для самалёта Роберта Фіца. Славацкі прэм’ер збіраецца ляцець у Маскву на святкаванне Дня Перамогі, аднак Літва лічыць такі візіт непрымальным з пункту гледжання маралі і бяспекі.

Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс у эфіры Žinių radijas заявіў, што гэта паслядоўная пазіцыя краіны. Літва катэгарычна не ўхваляе спробы асобных палітыкаў ЕС «паляпшаць адносіны» з Масквой у разгар ваеннай агрэсіі.
Для Роберта Фіца гэта ўжо не першая падобная спроба: год таму ён таксама наведваў расійскую сталіцу на 9 мая, ігнаруючы заклікі еўрапейскіх калег да байкоту. Сёлета сітуацыя паўтараецца.
«Мы катэгарычна не ўхваляем імкненне дзяржаў паляпшаць адносіны з дзяржавай-агрэсарам. Таму гэта нашая вельмі выразная маральная ўстаноўка, якой мы прытрымліваемся», — падкрэсліў Матулёніс.
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
-
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары