Грамадства33

Беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку другі раз адмовілі ў прытулку ў Грузіі

Па даных праваабаронцаў, у Грузіі зараз да сотні беларусаў просяць прытулку.

Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі другі раз сказаў «не» на просьбу Рамана Кісьляка аб палітычным прытулку. Пра гэта сам Раман Кісьляк расказаў Радыё Свабода 27 сакавіка.

Паводле яго, рашэнне прынялі яшчэ ў снежні мінулага года, але пра яго стала вядома толькі цяпер.

«Гэта быў паўторны зварот па прытулак з прычыны новых абставін. З 1 кастрычніка мінулага года пачалася новая працэдура. Каб зарэгістраваць чалавека як «просьбіта прытулку», яго заява павінна быць прызнана прымальнай. Ну і мне на гэтай першай стадыі адмовілі. Меліся разглядзець за 10 дзён, а яны расцягнулі на 4 месяцы. Відавочна, проста забылі пра мяне. А калі я нагадаў — заднім чыслом аформілі адмову», — кажа Кісьляк.

Раман з’ехаў з Беларусі ў ліпені 2021 года, баяўся рэпрэсій, трапіў у Грузію і з таго часу просіць палітычны прытулак.

У 2023 годзе Дэпартамент міграцыі ўжо адмовіў яму, але гарадскі суд Тбілісі гэтае рашэнне адмяніў. Потым Апеляцыйны суд летась адмяніў рашэнне гарадскога суда, і адмову Дэпартамента міграцыі прыйшлося прымаць: Кісьляк мусіў быў з’ехаць за 30 дзён, калі не знойдзе падстаў заставацца.

Тады ён падаў скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН, яе зарэгістравалі, і ён мог заставацца ў Грузіі.

Цяпер Раман збіраецца аспрэчыць адмову ў гарадскім судзе Тбілісі, дзе ўжо раней перамагаў. Ён працягвае праваабарончую працу ў Грузіі — дапамагае беларусам юрыдычнымі парадамі.

Па даных праваабаронцаў, у Грузіі зараз да сотні беларусаў просяць прытулку.

У 2025 годзе грузінскія ўлады адмовілі ў прытулку 22 беларусам. У цэнтр часовага размяшчэння пры Дэпартаменце міграцыі летась накіравалі пяць беларусаў, шэсць чалавек выслалі з краіны, паведамляла крыніца «Позірка» са спасылкай на Нацыянальную паліцыю Грузіі.

Каментары3

  • Политзек
    28.03.2026
    Нормальные люди оттуда уже все уехали,неужели непонятно все с Грузией?Там пророссийский режим сейчас,чего Вы там еще сидите?Ждёте чтобы Вас в конечном счете выдали агрофюреру???
  • Н
    28.03.2026
    Политзек, навошта хаміць? Ёсьць людзі, у якіх ужо скончыўся пашпарт, хтосьці ня можа атрымаць візу ў бясьпечную краіну
  • Батум, баржом и Карадэниз
    28.03.2026
    Политзек, Море, вкусная еда, горы, лыжи, вино и пиво, боржоми, чай, люди, что любят наших выходцев, приглашают в гости на шашлык и чачу, рядом Турция - Арарат и Трабзон - зелёные горы, водопады, чай в бардаках, пахлава, хамса в ресторанчиках на набережной, утренний азан и азан на закате солнца, гостеприимные люди и древняя история корнями в шумерию.
    Мало поводов и причин?

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны36

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны40

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны36

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць