Свет

Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару трапіў у рэанімацыю

Былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару, які цяпер адбывае прысуджаны яму вялікі турэмны тэрмін, быў змешчаны ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі ў адной з бальніц Бразіліі. Дактары дыягнаставалі ў яго пнеўманію, паведамляе Euronews.

Жаір Балсанару. Фота: AP Photo/Luis Nova

Па словах медыкаў, у Балсанару назіраліся высокая тэмпература, паніжаны ўзровень кіслароду ў крыві, патлівасць і дрыжыкі. Абследаванне паказала бронхапнеўманію — адну з формаў запалення лёгкіх, якая, верагодна, узнікла пасля трапляння змесціва страўніка ў дыхальныя шляхі.

Лекары адзначаюць, што ў людзей старэйшых за 70 гадоў (Балсанару праз тыдзень споўніцца 71) такая хвароба часта праходзіць цяжка і можа прывесці да сепсісу, калі бактэрыі трапляюць у кроў.

Старэйшы сын былога прэзідэнта паведаміў у сацыяльных сетках, што ягонага бацьку перавялі з турмы ў бальніцу пасля таго, як ён прачнуўся з моцнымі дрыжыкамі і ванітамі. Кардыёлаг, які лечыць Балсанару, таксама адзначыў, што ў найбліжэйшыя дні ён, хутчэй за ўсё, не вернецца ў турму, бо лячэнне праводзіцца ў стацыянары і патрабуе ўвядзення лекаў праз кропельніцу.

Сям’я палітыка працягвае прасіць Вярхоўны суд дазволіць Балсанару адбываць пакаранне пад хатнім арыштам, сцвярджаючы, што ў турме ён не атрымлівае належнай медыцынскай дапамогі. Суд пакуль адмовіў у гэтым, спасылаючыся на падазрэнні ў магчымай спробе ўцёкаў, але раней перавёў былога прэзідэнта ў больш прасторную камеру.

Жаір Балсанару быў асуджаны ў верасні 2025 года Вярхоўным федэральным судом Бразіліі і атрымаў 27 гадоў турмы за спробу дзяржаўнага перавароту і іншыя абвінавачанні, у тым ліку ў кіраўніцтве ўзброенай злачыннай арганізацыяй і спробе гвалтоўна змяніць дэмакратычны лад. Сам ён сваёй віны не прызнае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць