Грамадства

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

У сацсетцы Threads апублікавалі здымкі: адна мінская маршрутка вырашыла падвысіць кошт праезду. З 1 сакавіка за праезд з канца ў канец трэба будзе заплаціць ужо 5 рублёў.

Гаворка ідзе пра маршрутку №1183 «Аўтастанцыя Аўтазаводская — Ждановічы», якая праходзіць літаральна праз увесь горад, піша Blizko.by.

Пасажыры пішуць, што з сакавіка 2025 года і дагэтуль — гэта значыць цэлы год — праезд каштаваў 3,5 рубля. Цяпер жа давядзецца заплаціць 5 рублёў, што адразу на 42% больш.

За праезд на ўчастку ад Каменнай Горкі да Ждановічаў трэба будзе заплаціць 2 рублі.

  • — Збіраецеся чацвёра раніцай на прыпынку — і на таксі.
  • — 1183 — самыя «забітыя» і смуродныя маршруткі Мінска, пракураны, завэдзганы салон.
  • — Многія маршруткі дагэтуль ездзяць за 3 рублі. Раней з працы ездзіла на 1183, яна была лідарам па кошце праезду.
  • — Давядзецца больш хадзіць. Якраз да лета можна схуднець.
  • — Маршрутка 1183 — гэта проста асобны сусвет. У іх там свае тарыфы, яны раней за ўсіх павышаюць кошт праезду, «забітыя» маршруткі, якія трашчаць па швах, а адэкватных кіроўцаў 1—2. Зручны для мяне транспарт, але перастала карыстацца менавіта 83 праз вялікую колькасць выпадкаў неадэкватнасці кіроўцаў і таго, як яны кіруюць.
  • — Ура, таксі таннейшае за маршрутку!
  • — Выгадней браць сутачны праязны на метро, аўтобус, электробус, трамвай, тралейбус, аўтобус-экспрэс за 4 рублі 81 капейку на ўвесь дзень. А тут 5 рублёў за адну паездку — жах.
  • — Не ведаю, як цяпер, але гадоў 10—14 таму яшчэ і стаячых пасажыраў бралі. Успомніў — перахрысціўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы9

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы9

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць