Здароўе11

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

У інструкцыях да сучасных прэпаратаў часта можна знайсці капітальныя спісы пабочных эфектаў — часам на некалькі старонак. Ці праўда, што старыя сродкі былі больш «бяспечнымі»? Адказ дае доктар Уладзімір Пікірэня.

Фота: «Наша Ніва»

Калі параўнаць, напрыклад, інструкцыю па ўжыванні карвалолу, які з’явіўся ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, і аторвастатыну, распрацаванага ўжо ў 1990‑я гады, розніца будзе відавочная. Раздзел пра непажаданыя рэакцыі ў карвалолу займае менш за старонку, у той час як у аторвастатыну — амаль тры.

Але ці азначае гэта, што карвалол у тры разы бяспечнейшы? А можа, старыя лекі ўвогуле больш бяспечныя? А можа, гэта «бігфарма» спрабуе «падсадзіць» людзей на лекі, каб потым лячыць хваробы, якія сама ж і выклікала?

На ўсе гэтыя пытанні доктар Пікірэня дае адназначны адказ — не. Тлумачэнне значна прасцейшае і больш рацыянальнае.

З цягам часу патрабаванні да ацэнкі бяспекі лекаў істотна ўзмацніліся. Сёння вытворцы абавязаныя ўносіць у спіс пабочных эфектаў усе непрыемныя станы, якія ўзнікалі ў ўдзельнікаў клінічных даследаванняў на ўсіх трох этапах выпрабаванняў.

Пасля рэгістрацыі прэпарата збор інфармацыі працягваецца. Людзі могуць паведамляць пра непажаданыя рэакцыі ўжо падчас звычайнага выкарыстання. Напрыклад, у ЗША для гэтага існуе спецыяльны сэрвіс, а на кожнай упакоўцы пазначаны нумар тэлефона, па якім можна паведаміць пра пабочны эфект.

Эфект ноцэба

Тут уключаецца яшчэ адзін важны механізм — так званы эфект ноцэба. Гэта «анты-плацэба»: калі непажаданыя адчуванні ўзнікаюць не з-за дзеяння прэпарата, а з-за чакання негатыўных наступстваў.

На пачатку лячэння чалавек часта трывожыцца, уважліва прыслухоўваецца да сябе — і гэта правільна. Але мозг аўтаматычна звязвае падзеі, якія адбываюцца блізка ў часе. Калі, напрыклад, у чалавека і раней перыядычна балела галава, але ён не надаваў гэтаму вялікага значэння, то пасля пачатку лячэння такая ж галаўная боль можа ўспрыняцца як «вынік» прыёму прэпарата.

Як падкрэслівае доктар Пікірэня, справа не ў «надумлівасці» ці «недастатковай адукаванасці». Так працуе наша нервовая сістэма.

Чаму ў спіс пабочак трапляе так шмат усяго

Кампаніі фіксуюць усе паведамленні пра непажаданыя рэакцыі і ўносяць іх у інструкцыю. Пры гэтым для ўключэння пабочнага эфекту не патрабуецца праводзіць асобнае даследаванне, якое дакладна даказвае прычынна-выніковую сувязь.

У выніку ў спісы трапляюць станы, якія ў рэальнасці не звязаныя з прэпаратам, рэакцыі, што ўзнікаюць значна радзей, чым можа падавацца, а таксама часовыя з’явы, якія не нясуць пагрозы жыццю і здароўю.

Пры гэтым для ўключэння ў інструкцыю станоўчых эфектаў патрабуецца значна больш строгая доказная база. Такая асіметрыя часта і становіцца падставай для скептычнага стаўлення нават да вельмі карысных лекаў.

Прыклад статынаў: страхі і рэальнасць

У якасці прыкладу доктар Пікірэня прыводзіць аторвастатын — адзін з прэпаратаў групы статынаў. Першыя сур’ёзныя доказы іх карысці з’явіліся больш за 30 гадоў таму. Аднак вакол статынаў да гэтага часу існуе мноства асцярог: ад сцвярджэнняў, што яны «бескарысныя», да папулярных чаканняў сэксуальнай дысфункцыі.

Калектыў аўтараў з «Аб’яднання даследчыкаў лячэння халестэрыну» (Cholesterol Treatment Trialists’ Collaboration) правёў метааналіз рандамізаваных кантраляваных даследаванняў, прысвечаных пабочным эфектам статынаў.

Вынікі паказалі, што такія пазначаныя ў інструкцыях з’явы, як кагнітыўныя парушэнні, дэпрэсія, парушэнні сну і перыферычная нейрапатыя, не маюць эксперыментальнага пацвярджэння.

Пацверджанымі аказаліся клінічна бяспечнае павышэнне ўзроўню пячоначных ферментаў у крыві, змены ў аналізах мачы, не звязаныя з пашкоджаннем нырак, вельмі рэдкая ацёчнасць, адчуванне мышачнай слабасці, а таксама пераход з пераддыябету ў дыябет, які адбываецца на 10—15% часцей, чым без лячэння статынамі.

Калі страх перамагае доказную медыцыну

Як заўважае Пікірэня, вялікая праблема палягае ў тым, што эфект ноцэба і страхі ўплываюць не толькі на пацыентаў, але і на дактароў. Часам нават мацней — бо дадаецца боязь юрыдычнай адказнасці, калі нешта пойдзе не так.

У выніку частка людзей, якім магло б дапамагчы эфектыўнае лячэнне без сур’ёзных пабочных эфектаў, не атрымліваюць яго своечасова і губляюць гады жыцця.

Менавіта таму так важна ацэньваць неабходнасць прыёму прэпаратаў разам са спецыялістам. І не проста прыходзіць на кансультацыю, а задаваць усе пытанні, якія вас хвалююць: пра працягласць лячэння, магчымыя пабочныя эфекты, рызыкі і карысць.

Не варта баяцца нават тых пытанняў, якія здаюцца недарэчнымі або навеянымі абмеркаваннямі ў інтэрнэце ці чатам GPT.

Каментары1

  • Джейсон Фанг
    07.03.2026
    Начали о побочках, закончили о полезности и безопасности статинов. И да, они сажают тестостерон в ноль, со всеми вытекающими.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала13

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала13

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць