Свет66

У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы

Эль Менча дзесяцігоддзямі хаваўся пад абаронай сваіх баевікоў. Цяпер яго картэль чыніць беспарадкі на вуліцах Мексікі.

У Мексіцы забілі Эль Менча — аднаго з самых небяспечных наркабаронаў свету. Пра гэта паведамляе El País.

Рубен Немесіа Асегера (Эль Менча) — лідар картэля CJNG («Новае пакаленне Халіска»). Наркабарона ліквідавалі мексіканскія вайскоўцы.

Эль Менча забіты ў гарах Халіска. Ён дзесяцігоддзямі хаваўся пад абаронай сваіх баевікоў.

Падчас аперацыі чатыры ўдзельнікі картэля загінулі на месцы, а трое атрымалі цяжкія раненні і памерлі падчас транспарціроўкі паветрам у Мехіка. Сярод апошніх трох быў і Эль Менча. Улады канфіскавалі таксама рознае ўзбраенне, у тым ліку «ракетныя ўстаноўкі, здольныя збіваць самалёты і знішчаць браніраваную тэхніку».

Гэту падзею параўноўваюць па маштабах са зловам Эль Маё і Эль Чапа, якія сядзяць у турмах ЗША.

Пасля смерці Эль Менчы картэль пачаў блакаваць дарогі і падпальваць аўто па ўсёй краіне. Смерць наркабарона ставіць Мексіку ў сітуацыю няпэўнасці, улічваючы схільнасць крымінальных груп да міжусобных войнаў.

Ліквідацыя Эль Менчы, які быў прыярытэтнай цэллю і для ЗША, стала самым моцным ударам па наркагандлі ў найноўшай гісторыі краіны. Урад Дональда Трампа прапаноўваў да 15 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапамагла б у затрыманні наркабарона.

Эль Менча быў апошнім з пакалення наркагандляраў, якія, як Эль Чапа і Эль Маё, пачыналі свой шлях яшчэ ў мінулым стагоддзі, калі партыя PRI цалкам дамінавала ў Мексіцы, а крымінал падпарадкоўваўся афіцыйнай уладзе. З гадамі старыя альянсы зніклі, групоўкі фрагментаваліся і стварылі магутныя арміі, выкарыстоўваючы паток зброі з ЗША. 

Цяпер на волі не засталося нікога з іх.

У адказ на ліквідацыю Эль Менча яго хаўруснікі перакрылі дарогі ў васьмі штатах краіны. Яны паляць аўтамабілі, аўтобусы і нават самалёты па мясцовых аэрадромах.

Наступствы бандытызму ў Мексіцы. Скрыншоты з відэа

Каментары6

  • Лол
    23.02.2026
    Трамп меў рацыю наконт Мексікі.
  • Хрыч
    23.02.2026
    Поцык,да как ты смеешь говорить такое против революционных карателей?!! Мексика будет свободной и демократической!
  • Кукарача
    23.02.2026
    Хрыч, закусывай!

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць