Грамадства1212

Лукашэнка заклікаў краіны, якія знаходзяцца пад санкцыямі, яднацца

Аляксандр Лукашэнка падчас справаздачы ўрада за 2025 год выказаўся за аб'яднанне дзяржаў, якія сутыкнуліся з эканамічным ціскам. Паводле яго слоў, сёння пад прамымі санкцыямі знаходзяцца ўжо 50 краін свету.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Пад прамымі санкцыямі сёння ўжо 50 краін свету. Другасны эфект тычыцца ўжо, напэўна, соцень дзяржаў. І вось Міністэрства замежных спраў Расіі звярнулася да мяне як да старшыні Вышэйшага дзяржаўнага савета [Саюзнай дзяржавы], каб мы разгледзелі пытанне, і неяк усе, хто пад санкцыямі, аб'ядналіся. Угаварылі яшчэ і Кітай. Угаворваць яго не трэба, ён разумее, што наступным будзе ён», — заявіў ён.

Лукашэнка ўпэўнены, што дэманстрацыя сумеснай сілы і моцы прымусіць ініцыятараў санкцый адмовіцца ад сваёй палітыкі.

«Калі мы аб'яднаемся і дамовімся, спалохаюцца тыя, хто ўвялі супраць нас санкцыі», — упэўнены ён.

Каментары12

  • бенефис
    17.02.2026
    Бенефис Валета и день открытых дверей в Новинках продолжаются.....
  • Песо старый(Песков)
    17.02.2026
    Во дал страху сам сібе.
  • 3% у міня
    17.02.2026
    Нишчебродские диктатуры всех стран - саедзиняйтесь! Пятьдзесят нулей - это гараздо багаче, чем адзин нуль! Гавару вам эта, патаму што я ешчо и президентарождзеный гениальный математик. За эта миня дочка директрисы школы и палюбила!

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год7

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць