Культура66

Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфій мастака Напалеона Орды

Атрымаўся падарунак да дня народзінаў мастака — гэта акурат сёння, 11 лютага.

Тут і далей фотаздымкі Аліны Мазавец

Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфій Напалеона Орды. 19 з іх прысвечаныя краявідам і архітэктурным помнікам у межах сучаснай Беларусі, астатнія — адносяцца да сучасных Літвы, Украіны і Польшчы, паведамляе ініцыятыва. 

Набытая калекцыя ўтрымлівае выявы замкаў, палацаў, касцёлаў і сядзібаў у такіх гарадах і вёсках Беларусі, як Шаўры, Ліда, Крэва, Геранёны, Гейстуны, Дзевятня, Жамыслаўль, Нясвіж, Мір, Наваградак, Грушаўка, Смольгаў, Лагойск, Бялынічы, Гомель, Асвея, Камянец, Скокі, Высокае.

Гэтыя літаграфіі былі створаныя ў Варшаве Алаізам Місуровічам у майстэрні Максімільяна Фаянса ў 1870‑я гады паводле малюнкаў Напалеона Орды і з ягонымі арыгінальнымі подпісамі. Літаграфіі былі надрукаваныя ў альбоме гістарычных відаў Рэчы Паспалітай («Album Widokόw Historycznych Polski poświęcony Rodakom zrysowany z natury przez Napoleona Ordę»). Выданне альбома фінансаваў сам Напалеон Орда.

Усяго з 1873‑га да 1883‑га года выйшла з друку 8 серый гэтага альбома з 260 літаграфіямі агульным накладам звыш 1000 асобнікаў. Каля паловы арыгінальных малюнкаў, з якіх былі вырабленыя гэтыя 260 літаграфій, лічацца страчанымі.

«Літаграфіі Орды захоўваюць наглядныя сведчанні нашай бліскучай і адначасова шматпакутнай гісторыі. Дзякуючы ім мы маем уяўленне, як у другой палове XIX стагоддзя выглядалі палацы і сядзібы, большасці з якіх у наступным стагоддзі было наканавана знікнуць», — кажа Павел Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS.

Літаграфіі Напалеона Орды былі набытыя на польскім аўкцыёне на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Паўла Царова, Ганны Краўчанкі, Ягора Яцука, Дар’і Сліж, Андрэя Грабоўскага, Юрыя К. і мецэнаткі, якая пажадала застацца непублічнай.

У будучыні калекцыя будзе перададзеная ў якасці грамадскага падарунка ў музей Напалеона Орды, што месціцца ў адноўленай радавой сядзібе мастака ў Варацэвічах.

Да вяртання ў Беларусь літаграфіі будуць выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за мяжой.

Беларускую частку калекцыі (19 літаграфій) можна будзе пабачыць на выставе Maldzis «Беларусь Напалеона Орды», якая пройдзе ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі з 28‑га лютага да 8‑га сакавіка 2026‑га года.

«Напалеон Орда зрабіў для нас візуальную памяць нашай краіны. Ягоныя працы даюць нам не толькі доказы велічы ўласнай гісторыі і вельмі багатай архітэктурнай спадчыны, але таксама і магчымасці для яе аднаўлення. Як мінімум у грамадскай свядомасці», — кажа Рыгор Астапеня, апякун ініцыятывы Maldzis.

Каментары6

  • Максим Дизайнер
    11.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    11.02.2026
    Якія яны малайцы!
  • Якуб
    11.02.2026
    Добрая справа

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць