Свет99

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар

Улады Даніі адмовіліся разглядаць прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра пачатак перамоў адносна перадачы Грэнландыі Злучаным Штатам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Ларс Лёке Расмусэн, падкрэсліўшы, што Капенгаген не збіраецца весці дыялог, які супярэчыць базавым прынцыпам дзяржаўнай палітыкі. Паводле яго слоў, ідэя перадачы Грэнландыі ЗША для Даніі абсалютна непрымальная, піша Bloomberg.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Дональд Трамп у адказ заявіў, што чакае ад дацкага боку прамога і афіцыйнага паведамлення пра такое рашэнне. Ён адзначыў, што гатовы абмеркаваць гэтае пытанне асабіста з прадстаўнікамі Даніі, і з іроніяй дадаў, што хацеў бы пачуць пазіцыю Расмусэна непасрэдна ад яго.

«Калі ён захоча мне сказаць, ён скажа гэта мне ў твар», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Пры гэтым Трамп падкрэсліў, што плануе абмеркаваць сітуацыю з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ, якога назваў больш важнай фігурай, чым дацкія чыноўнікі.

21 студзеня, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, Трамп зноў заявіў пра неабходнасць «неадкладных перамоў» наконт набыцця Грэнландыі, спасылаючыся на інтарэсы нацыянальнай бяспекі ЗША. Гэтыя словы прагучалі на фоне нарастання напружанасці ў адносінах паміж ЗША і Еўропай, выкліканай планамі Вашынгтона адносна вострава.

Адначасова Трамп запэўніў, што не разглядае магчымасць ужывання вайсковай сілы, аднак даў зразумець, што рэакцыя еўрапейскіх краін на патрабаванні ЗША можа паўплываць на далейшыя абавязацельствы Вашынгтона ў рамках НАТА. Ён папярэдзіў, што адказ «не» таксама будзе ўлічаны.

Каментары9

  • Кринж
    21.01.2026
    Барадзед,
    Не выхаваны, неадукаваны Карабас-Барабас, думае што выглядае крута, толькі на самрэч-галімае пудзіла і пасмешышча.
  • эм
    21.01.2026
    устаревшая инфа, вроде ж нато согласилось на переговоры касательно Гренландии
  • Мда
    21.01.2026
    Тыпікал нарцыс. Сустрэньцеся са мной, бо гэта трэба мне. Адмоваў не прымаю, але сам не прызнаюся ў гэтым.

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць